Беларускую мову ва Украіне хочуць выключыць са спісу моў, якія падлягаюць абароне
Ва ўкраінскім урадзе ўхвалілі праект закона «Аб унясенні зменаў у некаторыя законы Украіны ў сувязі з абнаўленнем афіцыйнага перакладу Еўрапейскай хартыі рэгіянальных або мінарытарных моў», паведаміў прадстаўнік украінскага ўрада ў Вярхоўнай Радзе Тарас Мельнічук. Гэтыя змены тычацца і беларускай мовы.
Сярод іншага ў праекце прапануецца абнавіць пералік моў, да якіх будзе прымяняцца адпаведны рэжым падтрымкі і асаблівай абароны, прадугледжаны Еўрапейскай хартыяй рэгіянальных або мінарытарных моў.
У прыватнасці, прадугледжана, што ва Украіне палажэнні Хартыі будуць прымяняцца да наступных моў: балгарская, венгерская, гагаузская, крымскататарская, навагрэчаская, нямецкая, польская, румынская, славацкая, чэшская і іўрыт.
Раней гэтыя палажэнні распаўсюджваліся таксама на расейскую і беларускую мовы, але ў праекце новага закона яны не пералічваюцца.
Каментары