Грамадства99

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін

Прапагандысты кпяць з дэмакратычных сіл, расказваючы, што праз апошнюю рассылку бота «Сумленных людзей» у Беларусі нібыта затрымалі больш за дзясятак чалавек.

Прапагандысцкія і блізкія да сілавікоў каналы сцвярджаюць, што бот «Сумленны выбар», які быў створаны ў 2022 годзе, правёў новую рассылку: «абвяшчэнне ад бота прыйшло проста ў працоўны час, за гэта ўжо затрымана больш за дзясятак людзей, якія правядуць Новы год у ізалятары».

У каментары «Наша Ніве» лідарка «Сумленных людзей» Алена Жываглод пацвердзіла факт рассылкі 16 снежня, але не ў працоўны час, а пасля 18-й гадзіны.

«16 снежня мы даслалі паведамленне ў бота, каб распавесці пра «выбары-2025». Мы актывізуем камунікацыю ў боце «Сумленны выбар», бо на яго добраахвотна падпісаліся тыя, хто гэтай тэмай цікавіцца. Мы стварылі яго напярэдадні рэферэндуму-2022. Там мы збіралі рэальныя прапановы па змене Канстытуцыі, там жа расказвалі пра працу фэйкавых дэпутатаў у 2023-м, а таксама пра так званыя парламенцкія і мясцовыя выбары ў лютым 2024-га».

Алена кажа, што рассылку яны правялі з жаданнем «садзейнічаць развіццю палітычна грамадзянскай супольнасці ў Беларусі праз грамадзянскую адукацыю», бо гэта застаецца іх місіяй.

Скрыншот: ютуб-канал «Сумленных людзей»

Але што наконт бяспекі?

Кантэнт бота быў прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі» ў сакавіку 2024-га, а ўся арганізацыя «Сумленныя людзі» атрымала статус «экстрэмісцкага фармавання» яшчэ раней — у студзені 2022 года, таму ўзаемадзеянне з ініцыятывай на сёння нясе крымінальную адказнасць.

«Што тычыцца нашай адказнасці за камунікацыю ў экстрэмісцкіх каналах, то для нас гэта сапраўды этычна няпростае рашэнне. Паміж тым, каб камунікаваць у такіх умовах ці не камунікаваць наогул, мы выбралі першае. Так, за падпіску на бот «Сумленны выбар», тэлеграм-канал і ютуб-канал «Сумленныя людзі» можа наступіць адказнасць па версіі лукашэнаўскага заканадаўства. Але роўна як за падпіску на любое іншае незалежнае выданне ці арганізацыю. Мы хочам верыць, што людзі прымаюць рашэнне падпісвацца ці не, свядома, а таксама клапоцяцца пра сваю бяспеку».

Алена дадае, што, дбаючы пра бяспеку, яны ўкаранілі тэхналогію, якая дазваляе карыстальніку перайменаваць бот «сумленны выбар» на свой густ.

«Для тых, хто хоча працягваць атрымліваць рассылку, гэта робіць бот менш заўважным у выпадку прагляду тэлефона сілавікамі. Але калі вы знаходзіцеся ў Беларусі і адчуваеце небяспеку, то выдаліце бот. І зрабіце гэта па інструкцыі. Мы дасылалі яе разам з нашым паведамленнем пра выбары, і яна таксама ёсць у галоўным меню бота па кнопцы «Выдаліць акаўнт».

Скрыншоты меню, дзе можна пабачыць кнопку «Выдаліць акаўнт».
Важна! Калі вы зайшлі ў бот (іншымі словамі, прайшлі па спасылцы і выбралі каманду /start) і не націснулі кнопку «Вызначыць акругу», то гэта значыць, што вы не зарэгістраваліся ў боце. То бок, вам не будуць прыходзіць ніякія пуш-паведамленні і вы можаце проста выдаліць першае паведамленне бота «Сумленны выбар» як звычайны чацік у тэлеграме. Калі ж вы пачалі вызначаць сваю акругу, то, незалежна ад таго, скончылі вы гэты працэс ці не, вам можа прыходзіць пуш-рассылка. У дадзеным выпадку лепей скончыць рэгістрацыю, зайсці ў асабісты кабінет (асобная кнопка ў галоўным меню) і выбраць опцыю «Выдаліць акаўнт», кіруючыся ўсімі інструкцыямі па ачыстцы слядоў.

«Сумленныя людзі» дадаткова адзначылі, што ім самім невядома пра факты арыштаў у Беларусі за іх рассылку.

«Мы думаем (і нам так хочацца верыць), што паведамленні ў прарэжымных тэлеграм-каналах — гэта працяг стратэгіі прапаганды: запужаць усіх, хто працягвае атрымліваць незалежную інфармацыю ў Беларусі».

Раней «Наша Ніва» таксама публікавала артыкул пра тое, як пачысціць тэлеграм-боты, каб не засталося ніякіх слядоў — скарыстайцеся гэтай інструкцыяй, калі гэта для вас актуальна.

Каментары9

  • як яны лічуць
    23.12.2024
    чым больш палітзэкаў стане пасля іх "падстаў", тым больш будуць данаціць на палітзэкаў, тым больш яны з гэтых данатаў пражывуць у раскошы.
  • FF
    23.12.2024
    Перакладаю з жываглодаўскай на чалавечую: «Пляваць мы жадалі на бяспеку беларусаў, калі самім трэба справаздачу перад грантадаўцамі трымаць»
  • Свабодны чалавек
    23.12.2024
    Пдмена, следам за Азаравым. Што рабіць тым, хто працуе да 19:00?

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін9

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанскі блогер, які змагаўся за беларускі ДНЖ і хадзіў да Кубракова, усё ж выехаў з Беларусі. Выпусцілі не з першай спробы15

Шрайбман адказвае, ці могуць перамовы па Украіне прайсці ў Беларусі9

Трамп заявіў, што чакае сустрэчы з Пуціным, каб хутчэй скончыць вайну ва Украіне15

Блогер паказаў, як выглядае найгоршая шаурма ў Мінску3

На вакзале ў Варшаве памёр беларус21

Некаторым катэгорыям кіроўцаў забаранілі карыстацца каршэрынгам на пяць гадоў1

Пуцін сустрэўся з прэм'ерам Славакіі Робертам Фіца19

«Мы бясконца смяёмся з Макса Каржа. А хто раскупіў усе квіткі на яго канцэрт?» Найлепшыя твіты тыдня3

Сукенкі за 135 рублёў, футболкі — за 120. У Мінску адкрылася новая крама беларускіх дызайнераў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін9

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →