Томос Парры — шэф-повар з Усходняга Лондана, кіраўнік уласных рэстаранаў Brat і Brat at Climpson’s Arch. З Wall Street Journal ён падзяліўся ўласным рэцэптам таго, як правільна прыгатаваць качку — сытнае мяса, якое дасць вам шмат энергіі ў халодны сезон.
Качку ад містэра Парры лепей за ўсё рабіць на дравяным грылі. Аднак не бяда, калі ў вас яго няма, бо нават прыгатаванае ў духоўцы мяса дазволіць вам атрымаць асалоду ад прыёма ежы. Шэф-повар раіць гатаваць качку да сярэдняй ступені прасмажвання.
Каб зрабіць смажаныя качыныя грудкі з салатай, інжырам і вінаградам, вам спатрэбіцца:
- 1 вялікая галоўка салаты радыкіё (можна замяніць любой іншай салатай з сямейства цыкорыевых)
- 3 вялікія качыныя грудкі (зрабіце на скуры надрэзы)
- соль
- 4 сталовыя лыжкі слівачнага масла
- палова палачкі карыцы
- 1 сцябло чабору
- 1 сцябло размарыну
- 10 грамаў апельсінавай цэдры
- 3-4 жмені чырвонага вінаграда
- 500 грамаў спелага інжыра, разрэзанага на паловы ў даўжыню
- 1 сталовая лыжка бальзамічнага воцату
Колькасць прадуктаў прыведзеная на 4 порцыі.
- Разагрэйце духоўку да 350 градусаў.
- Напоўніце сярэднюю каструлю вадой і пастаўце яе на пліту, уключыце вялікі агонь. Пасаліце ваду і бланшыруйце ў каструлі радыкіё, пакуль салата не стане трохі мягчэйшая (каля 30 секунд). Памясціце салату ў друшляк і высушыце яе.
- Пасыпце мяса соллю. Пастаўце на малы агонь вялікую патэльню і пакладзіце на яе качыныя грудкі скурай уніз. Смажце мяса 15 хвілін ці да таго моманту, пакуль тлушч, які будзе выцякаць з грудак, не застыне, не атрымае залаты колер і не пачне хрусцець.
- Перанясіце радыкіё ў патэльню да мяса і смажце каля 3 хвілін, пакуль салата не набудзе залаты колер.
- Перавярніце качку скурай уверх. Дадайце масла, карыцу, чабор, размарын, апельсінавую цэдру, інжыр, вінаград і воцат. Раўнамерна размясціце фрукты і салату ў патэльні.
- Перанясіце патэльню ў духоўку і пячыце там мяса яшчэ прыкладна 15 хвілін, пакуль качка не будзе прасмажаная да сярэдняй ступені.
- Дастаньце качку з патэльні і пакіньце яе на 10 хвілін. Пасля гэтага нарэжце грудкі на кавалкі таўшчынёй у 1-1,5 см. Перад падачай палейце качку соўсам з патэльні, размясціце каля яе на талерцы прыгатаваны інжыр, радыкіё і вінаград.
Каментары