Пра ліквідацыю ўстановы MAKEOUT паведаміў яе сузаснавальнік Мікалай Анціпаў у Фэйсбуку.
Мікалай Анціпаў напісаў:
«Учора атрымаў ліст аб пачатку ліквідацыі ўстановы MAKEOUT у Беларусі. Нягледзячы на тое, што ўстанова даўно не чыніць актыўнай дзейнасьці, я чакаў, пакуль яны самі прыйдуць. Прыйшлі».
MAKEOUT — фемінісцкі антыдыскрымінацыйны праект пра гендар і сэксуальнасць, накіраваны на павелічэнне бачнасці і ўсвядомленасці, а таксама на ўмацаванне ЛГБТК і іншых уразлівых групаў, якія сутыкаюцца з дыскрымінацыяй па прыкмеце сэксуальнай і гендарнай ідэнтычнасці. Ён мае свой сайт Makeout.by.
За апошнія паўгода беларускія ўлады ліквідавалі 275 грамадскіх арганізацый, і працэс працягваецца.
Каментары