Грамадства44

Прапагандысты элегантна абверглі «фэйк» аб нізкім заробку жывёлавода

Жывёлавод са Жлобіна ў тыктоку паказала разлікоўку. Відэа ўзяўся абвяргаць новы прапагандысцкі канал.

Скрыншот відэа

У разлікоўцы, што паказала дзяўчына, гаворыцца, што жывёлавод за 25 працоўных дзён атрымаў фактычна мінімальную зарплату — 500 рублёў. 

Ролік апублікаваў тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам». Абвяргаць паведамленне ўзяўся новы праўладны канал «Народны антыфэйк», які абяцае «развенчваць міфы, укідванні, фэйкі і дэзы».

На гэты раз, узяўшыся абвяргаць «фэйк» аб нізкіх заробках жывёлаводаў, канал паказаў, што сітуацыя яшчэ горшая.

Аўтар паста прызнаў, што ў відэа паказаны рэальны разліковы ліст за верасень 2024 года. Аднак ён, па яго словах, належыць не дзяўчыне, а жывёлаводу прадпрыемства «Стэпы». «Антыфэйк» сцвярджае, што заробак у мужчыны здзельны і разлічваецца за прыбаўленне жывёлы ў вазе. Паведамляецца, што ў верасні жывёла прыбаўлення ў вазе не паказала, таму работніку налічылі мінімальную зарплату — 437 рублёў.

Але аказалася, што нават гэтых грошай жывёлавод не атрымаў. 

«Таксама зроблены ўтрыманні: 150,93 руб. за выдачу мясапрадуктаў; 210,93 руб. — штомесячны вылік за дапушчаны падзёж быдла з траўня 2023 па чэрвень 2024 г.; падаткі, прафузносы, пенсійны фонд. Да выдачы: 277,75 руб.», — піша прапагандысцкі канал. 

Такім чынам, жывёлавод за поўны працоўны месяц атрымаў 277,75 рубля — гэта менш за 100 долараў. То-бок, сітуацыя з заробкам гэтага супрацоўніка куды горшая, чым распавяла дзяўчына ў відэа, якое прапагандысты «паспяхова абверглі».

Каментары4

  • 29.10.2024
    даведка, абяцаў ён па піцот$ !
  • даведка
    29.10.2024
    Сначала было слово 100, потому уже 500, 750 и даже 1000 долларов.
  • Закат лукашизма
    29.10.2024
    В некоторых штатах минимальная почасовая оплата составляет 15$, т.е. за 8 часов работы в день будет 120$, что выводит 2640$ в месяц. И за эти деньги в США никто не хочет работать. А в РБ 115$ в месяц платят. В африканских странах уже в разы больше люди зарабатывают чем животноводы на фермах при лукашизме.

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы19

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна ў гарадскім двары самачынна паставіць ялінку?1

Памёр Пятро Бурсевіч1

Для большасці людзей пратэінавыя дабаўкі непатрэбныя. Але ў некаторых выпадках яны карысныя

Гамяльчанка купіла ялінку з жывым «падарункам». Цяпер не ведае, чым карміць1

Мінчанка назбірала ў снежні тазік грыбоў. Сярод іх быў нават баравік

Вольга Карач: На мірных перамовах Беларусь павінен прадстаўляць Пазняк. А Ціханоўская слабая70

У дэпрэсіўным райцэнтры Хоцімску па палітычных артыкулах судзілі 26 чалавек1

Fix Price у Беларусі запускае сэрвіс дастаўкі тавараў дадому

Улады пашырылі «экстрэмісцкае фармаванне» праекта «Зеркало». Такой фармулёўкі раней не было3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы19

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →