Улада

«Прычым тут праблемы міру?» Дэпутат арыгінальна патлумачыў прысутнасць расійскіх войскаў у Беларусі

У дэпутата Мінгарсавета і палкоўніка Сяргея Мазоўкі спыталі, чаму з нашай тэрыторыі ляцяць расійскія ракеты і ці збіраецца ён ваяваць.

Фота: скрыншот сюжэта СТБ

З дэпутатам гутарыла чытачка «Нашай Нівы». Прыводзім іх дыялог.

— Калі ў нас будзе выконвацца 18 артыкул Канстытуцыі, у якім сказана пра выключэнне вайсковай агрэсіі [з беларускай тэрыторыі]? 

— З нашай тэрыторыі ніякай агрэсіі няма. 

— З нашай тэрыторыі на Украіну ляцяць ракеты. 

— Мы з’яўляемся Саюзнай дзяржавай. Гэта значыць, знаходзяцца войскі Саюзнай дзяржавы ў рамках сумесных праграм. Гэтак жа, як мы можам знаходзіцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, а яны ў нас. 

— Дык узлятаюць самалёты, якiя нясуць ракеты.

— Куды яны лятаюць?

— Ва Украіну і забіваюць мірных жыхароў. 

— Яны лятаюць толькі па нашай тэрыторыі. У Польшчу хіба яны лятаюць? Вы мне раскажыце, хто каго бамбіць. Нешта вы не пра тое кажаце. Не трэба лезці ў палітычныя пытанні. Давайце мы з вамі сустрэнемся і паразмаўляем. Я мушу працаваць з насельніцтвам, ёсць дыялогавая пляцоўка для такога. Я не буду цяпер займаць лінію. Можа, у людзей іншых ёсць нешта больш глабальнае.

— Вы хочаце сказаць, што пытанне міру — гэта не глабальнае пытанне?

— А прычым тут праблемы міру?

— А пытанне ў тым, што ідзе вайна і з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь едзе тэхніка.

— Хто вам сказаў, што ідзе вайна з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь?

— Вы мне раскажыце, калі ласка, як яны могуць трапляць на тэрыторыю Украіны? Расійскія танкі паехалі з мяжы Беларусі. Гэта зафіксавана камерамі.

— Якімі камерамі? Я не бачыў гэтых камер. Вы задаяце галаслоўныя пытанні.

— Вы мне растлумачыце, як расійскія танкі маглі паехаць з нашай тэрыторыі, не трапляючы пры гэтым у Беларусь?

— А хто вам сказаў, што яны паехалі? Адкуль у вас такія звесткі?

— Вось калі вас ці вашага сына ваяваць прызавуць, то тады вы разберацеся.

— Я ваяваць не збіраюся. Як сказаў наш прэзыдэнт, ніводзін наш вайсковец не будзе ваяваць на чужой тэрыторыі.

Раней ініцыятыва BYPOL публікавала аўдыёзапіс, на якім, як сцвярджаецца, палкоўнік ваеннай акадэміі Сяргей Мазоўка ў жніўні 2020 года заклікаў курсантаў страляць баявымі патронамі па мірных пратэстоўцах.

«12-ы год, 35-ы год, 91-ы год, Савецкі Саюз калі распаўся, — ні да чага добрага не прывяло. Таму ўсім быць у гатоўнасці да задзейнічання. Значыць, я прызначу зараз усіх гэтых людзей, каб кожны ўсё ведаў, каму мы выдадзім магазін, хто наперад у атаку. Значыць, нічога не баяцца, спакойненька высоўваемся, ідзём. Наперад скажуць — і пайшлі рухацца наперад. Можа быць, калі кагосьці паспрабуюць…

я тады прыму рашэнне — ці буду страляць сам, ці таму, у каго будуць баявыя патроны, скажу: «Агонь!». Першы стрэл уверх халастым пойдзе, а хтосьці… хтосьці потым баявым», — казаў, меркавана, дэпутат на запісе. 

«Як мы рэагуем? Ніяк». Мінскі дэпутат пракаментаваў парушэнне Канстытуцыі і запуск ракет з беларускай тэрыторыі

Каментары

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў6

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Галоўнае
Усе навіны →