Некаторыя эксперты адзначаюць адзін важны момант — кіраўнік украінскай дзяржавы не носіць форму Узброеных сіл Украіны, такім чынам ён дае сігнал грамадзянам, што не прысвойвае сабе славу вайскоўцаў.
Дзелавыя касцюмы і кашулі Зяленскі змяніў на футболкі, кофты і зручныя штаны ў стылі мілітары. Прэзідэнт Украіны нават сваім стылем адзення паказвае яднанне з украінскім народам падчас поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны, піша УНІАН.
Яшчэ падчас сваіх першых зваротаў да ўкраінцаў пасля пачатку ўварвання Зяленскі з'явіўся ў футболцы колеру хакі. І з гэтага моманту адзенне ў стылі мілітары — маст хэў прэзідэнта.
У той жа час некаторыя эксперты адзначаюць адзін важны момант — кіраўнік Украіны не носіць форму УСУ, такім чынам ён дае сігнал грамадзянам, што не прысвойвае сабе славу вайскоўцаў.
Зяленскага заўважалі ў футболках брэндаў 5.11, Hallyard, 281.z, іх кошт у сярэднім 400-600 грыўняў (12-19 даляраў).
Акрамя таго, прэзідэнт Украіны носіць флісавыя кофты колеру хакі ўкраінскага брэнда М-Тас і штаны ў стылі мілітары.
Што тычыцца абутку кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, то ён таксама недарагі. Так, карыстальнікі сеціва звярнулі ўвагу на тое, што ён прыехаў у Бучу ў красоўках Saucony за 50 даляраў.
Каментары