Здарэнні5858

Забойцы 18-гадовай Юліі Саламацінай зварылі сваю ахвяру — рэпартаж з залы суда

Сёння, 22 студзеня, у судзе Фрунзенскага раёна Мінска пачаўся разгляд гучнай справы аб жорсткім забойстве 18-гадовай Юліі Саламацінай.

Ураджэнка Смалявіцкага раёна Юлія Саламаціна 18 ліпеня 2014 года паехала на сустрэчу з хлопцам, з якім пазнаёмілася ў сацсетках, а потым знікла. Яе цела пазней знайшлі ў лесе ў рысе горада.

«Абвінавачаны ў стане алкагольнага ап'янення ў сварцы задушыў дзяўчыну рэменем. Аб гэтым сказаў маці. Разам з ёй, хаваючы сляды забойства, яны з дапамогай сякеры і іншых рэжучых прадметаў расчлянілі труп. Маці абвінавачанага пасекла, а затым зварыла ўнутраныя органы загінулай. Затым злачынцы паспрабавалі спаліць вопратку і асабістыя рэчы загінулай, а астанкі пахавалі ў лясным масіве ў межах горада. Пасля гэтага знішчылі пашпарт дзяўчыны і з'ехалі з горада», — зачытаў сёння абвінавачванне пракурор.

Абвінавачаны ў забойстве 26-гадовы Павел Цыняўскі і яго 48-гадовая маці Галіна сядзяць у клетцы. Яны цалкам прызналі сваю віну.

Павел афіцыйна нідзе не працаваў. Падрабляў тамадой на вяселлях. Жанчына — прыбіральшчыца ў інтэрнаце.

«Я б не хацеў нічога гаварыць», — абвінавачаны адмовіўся даваць паказанні, таму зачыталі паказанні, дадзеныя ім падчас следства.

Павел пазнаёміўся з Юляй за тыдзень-два да трагедыі ў сацыяльных сетках. Перапісваліся. У вірутальных размовах не абміналі і інтымныя бакі жыцця. А 17 ліпеня хлопец запрасіў Юлю да сябе. Перад гэтым, праўда, моцна напіўся. І з сябрам прыйшоў да станцыі метро «Спартыўная», каб сустрэць госцю. Але яна не з'явілася. Тады прыяцель адвёў Паўла на кватэру. П'яны Цыняўскі, як казаў на следстве, ужо лёг спаць, калі патэлефанавала Юля. Прыехала ўсё ж.

На першым допыце Цыняўскі расказваў адну версію смерці дзяўчыны. «Мы размаўлялі на кухні. Потым пайшлі ў пакой. Я быў ужо вельмі п'яны. Раптам яна ненаўмысна наступіла на котку. Я раззлаваўся і ўдарыў яе рукой у плячо. Яна ўпала і стукнулася скроняю аб стол. Закрычала. Потым яна ўпала і пачала біцца ў канвульсіях. Я спалохаўся. Калі Юля памерла, я патэлефанаваў маці і сказаў прыехаць».

Праўда, пазней расказаў іншую праўду. Куды страшнейшую. «Раскрыць душу» яму параіў сакамернік.

Калі прыехала Юлія, Цыняўскі «ў грубай форме папрасіў зрабіць мінет». Яна адмовілася. Тады ён схапіў нож і паласнуў дзяўчыну па руцэ. Нібыта канфлікт на гэтым і скончыўся. Руку перавязалі, дзяўчына засталася ў кватэры. Хлопец, як сцвярджаў, адключаўся ад выпітага ўвесь час, таму не ўсё памятае. па ягоных словах, ён апрытомеў, калі ўжо душыў дзяўчыну рэменем. Прычыну новай сваркі не памятае.

Пасля лёг спаць. А раніцай патэлефанаваў маці, якая была ў адпачынку ў Бягомлі. Папрасіў тэрмінова прыехаць. Нічога не расказваў пра забойства. Пакуль яе не было, падрыхтаваўся да рачслянення: прынёс сякеру і пілу-балгарку. 

Маці «была ў шоку».

«Мама ў гістэрыцы. «Даруй, я не ведаю, што рабіць… Давай куды-небудзь схаваем». Мне страшна было, што давядзецца несці адказнасць».

Жанчына прапанавала выклікаць міліцыю. Але сын настойваў, каб дапамагла яму расчляніць труп і схаваць сляды. Ён расказаў ёй версію пра ўдар скроняй аб стол.

Павел балгаркай расчляніў цела. Галіна зварыла ўнутраныя органы, прапусціла праз мясарубку і спусціла ва ўнітаз. Астатнія парэшткі вынеслі ў лес, дзе спалілі і закапалі.

А дома адмылі кроў, паздзіралі заляпаныя шпалеры.

Праз тры дні Паўлу патэлефанавала маці Юліі. Маўляў, яго нумар быў апошнім, на які тэлефанавала яе дачка. Павел зманіў, што дзяўчына да яго не прыехала. Але пасля гэтага званка ўсвядоміў усю цяжкасць сітуацыі. «Мяне ахапіў жах, што прыйдзецца глядзець у вочы яе маці. Збег». На Ждановічах купіў намёт, спальнік, прадукты і з маці з'ехалі на электрычцы ў бок Маладзечна. Выйшлі дзесьці пасля станцыі Зялёнае.

Некалькі дзён жылі ў лясах. І толькі там ён расказаў маці сапраўдную гісторыю забойства. Сказаў, што трэба здавацца міліцыі. Але перад гэтым толькі хоча з'ездзіць да бабулі развітацца. «Я зразумеў, што так жыць нельга. Заплюшчваў вочы і бачыў гэтую крывавую карціну».

Даехалі да пасёлка Бягомль, зайшлі да бабулі. Туды ўжо прыязджаў следчы з Мінска і пакінуў свой нумар. На яго і патэлефанавалі, але ніхто не адказваў. Тады цётка Паўла патэлефанавала знаёмаму міліцыянту і ўчастковаму. Так маці з сынам здаліся міліцыі.

Юлія Саламаціна, фота з сацыяльных сетак.

Каментары58

Трамп перамагае са значным адрывам, бярэ ўсе swing states11

Трамп перамагае са значным адрывам, бярэ ўсе swing states

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўчанка назваў дату, калі адменяць роўмінг з Расіяй

Маладая беларуска прэтэндуе на званне варшавянкі года — чым яна гэта заслужыла?1

Узбек атрымаў пяць гадоў за ўдзел у вайне на баку Расіі. На фронце ён правёў літаральна некалькі хвілін1

Тынкоўшчыку з Мінскага раёна далі тры гады калоніі за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Лукашэнка пра выбары: Уладу растапыранымі рукамі не трымаюць15

«Будуць адпраўлены па маршруце з трох літар». Вось як Генпракуратура Абхазіі адказала на запыт пра Лукашэнку6

Навукоўцы прыдумалі, як змагацца з камарамі. Іх трэба рабіць глухімі

У Оршы за «экстрэмізм» судзілі вядомую настаўніцу, якая рыхтавала пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд5

На Палессі сёння было мінус 8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп перамагае са значным адрывам, бярэ ўсе swing states11

Трамп перамагае са значным адрывам, бярэ ўсе swing states

Галоўнае
Усе навіны →