Барак Абама правёў апошнюю прэс-канферэнцыю. Ён у тым ліку распавёў, чым будзе займацца пасля сыходу з Белага дома, піша Бі-бі-сі.
«Я крыху хачу пабыць у цішыні і некаторы час не слухаць пастаянна, што я кажу», — сказаў Абама.
Пры гэтым ён адзначыў, што парушыць маўчанне, калі давядзецца абараняць «праўдзівыя каштоўнасці».
Сярод такіх праблем Абама назваў «спробы прымусіць замаўчаць палітычных апанентаў і аказаць ціск на прэсу», стварэнне перашкод для галасавання, а таксама спробы выслаць з краіны нелегальных імігрантаў, якія дзецьмі прыехалі ў ЗША.
Адразу пасля інаўгурацыі Дональда Трампа ў пятніцу Абама з сям'ёй адправяцца ў адпачынак у курортны гарадок Палм-Спрынгс у Каліфорніі.
Пасля пераезду з Белага дома Абама, яго жонка Мішэль і дочкі Малія і Саша будуць жыць у Вашынгтоне. Як сказаў Абама, сям'я застаецца ў Вашынгтоне, пакуль малодшая дачка Саша не закончыць школу. Старэйшая дачка Малія восенню пачне вучыцца ў Гарвардскім універсітэце.
Інаўгурацыя новага прэзідэнта Дональда Трампа запланавана на заўтра, 20 студзеня.
Каментары