Улада1010

Схема рассадкі на Мінскім дыялогу ФОТА

500 удзельнікаў сабраліся ў Мінску на «Мінскі дыялог» — канферэнцыю, якая сабрала ў беларускай сталіцы дыпламатаў і аналітыкаў з Захаду і Расіі, а таксама шматлікіх беларускіх чыноўнікаў. Канферэнцыя праходзіць у гатэлі Marriott, а ў чацвер перад удзельнікамі выступіць Аляксандр Лукашэнка.

«Мінскім дыялогам» апякуюцца беларускія ўлады, але фармальным арганізатарам выступае недзяржаўная экспертная ініцыятыва, якую ўзначальвае Яўген Прэйгерман. Яна вырасла з аналітычнага асяродку «Ліберальнага клуба». У падрыхтоўцы «Мінскага дыялогу» браў удзел і Дзяніс Мельянцоў, у мінулым — аналітык BISS.

Вось схемы рассадкі гасцей форуму ў зале падчас выступу Аляксандра Лукашэнкі.

У першым шэрагу гасцей будуць сядзець былыя міністры замежных спраў Беларусі ад Пятра Краўчанкі да Сяргея Мартынава.

А вось топ-чыноўнікам аддалі другі шэраг. Там разам Наталляй Качанавай і Уладзімірам Макеем гасцей, а перадусім кіраўніка дзяржавы будуць слухаць таксама старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валер Вакульчык і міністр абароны Андрэй Раўкоў.

Дэпутатаў Нацыянальнага сходу пасадзілі пераважна ў трэці шэраг. Сярод іх і Алена Анісім ды Ганна Канапацкая, два люстэркі апошняй лібералізацыі.

У іншым сектары ў першым шэрагу рассаджваюць гасцей з замежных фондаў і аналітычных цэнтраў, якія спрычыніліся да арганізацыі форуму. Сярод іх Вольфганг Зэндэр з Фонду Адэнаўэра і Цімур Анука з Еўрапейскага фонду ў падтрымку дэмакратыі.

Агулам жа месцы ў зале размеркаваныя так:

Прэс-сакратарка прэзідэнта Наталля Эйсмант і супрацоўніца службы пратакола Дар'я Шманай, а таксама памочнік па агульных пытаннях Мікалай Латышонак сядзяць на далёкім шэрагу.

Каментары10

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Усе навіны →
Усе навіны

У Лідскім раёне загарэўся цягнік2

«Могуць пайсці і знайсці іншага лоха!» Трамп перасцярог БРІКС ад спробаў увесці ўласную валюту14

Коля Лукашэнка расказаў, ці сядзіць ён у сацсетках17

«Лукашэнка ў Ісламабадзе». Найлепшыя твіты тыдня5

Перастрэлка адбылася ў раёне прэзідэнцкага палаца ў Дамаску6

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць70

Прэзідэнтка Грузіі абвясціла парламент нелегітымным і адмаўляецца ісці ў адстаўку13

Беларус Арцём запусціў у Польшчы збор на дапамогу сабе. Многія паверылі, а ён аказаўся махляром4

У мінскіх гандлёвых цэнтрах і кавярнях цяпер не будуць уключаць сусветныя навагоднія хіты. Затое даюць зарабіць праўладным артыстам13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Галоўнае
Усе навіны →