«Ён не мог без музыкі». У Мінску развітваюцца з Леанідам Барткевічам ФОТЫ
У Мінску развітваюцца з заслужаным артыстам Беларусі, былым салістам гурта «Песняры» Леанідам Барткевічам, што памёр 13 красавіка. Пахаваюць Барткевіча на Усходніх могілках. Цырымонія развітання праходзіць у Белдзяржфілармоніі, піша Tut.by.
Залу Белдзяржфілармоніі а 10-й гадзіне напоўніла вядомая «Калыханка» «Песняроў», але гучыць яна не для гледачоў, а як знак развітання з Барткевічам. На развітанне прыйшлі родныя, сябры і калегі вядомага «песняра», а таксама яго прыхільнікі.
Адным з першых прыйшоў развітацца з Леанідам Барткевічам яго калега па ансамблі Андрэй Яронін. Ён прызнае, што страціў калегу і сябра, але Леанід Леанідавіч застанецца ў музыцы легендарных «Песняроў».
— Літаральна 4 дні таму мы стэлефаноўваліся, ён сказаў, што напісаў новую песню, кажа «Бяры гітару, прыязджай — будзем рабіць новую кампазіцыю». Я нават не ведаю, аб чым яна. Гэта было за дзень да таго, як ён трапіў у бальніцу, — кажа Андрэй Яронін. — Ён не мог без музыкі, без выступаў, хоць яму было цяжка гастраляваць.
Частка людзей, якія прыйшлі развітацца з музыкам, застаецца ў зале.
Развітацца з Леанідам Барткевічам прыйшоў музыка, экс-удзельнік ансамбля «Песняры» Валерый Скаражонак.
Каментары