Саліст ансамбля «Песняры» Валерый Скаражонак раскрыў прычыну смерці Леаніда Барткевіча, паведамляе lenta.ru.
«Я з дзяцінства раўняўся на гэтага чалавека. Гэта быў твар «Песняроў». Гэта быў саліст нумар адзін. Калі б сачыў за здароўем, ён мог бы яшчэ жыць. Гэта цукровы дыябет. Шкада, што не стала Лёні. Шкада яго», — паведаміў Скаражонак.
«Сустракаліся, у адной грымёрцы пераапраналіся. Ён быў такі ўжо задуменны, раней шмат жартавалі, распавядалі анекдоты, але вось ужо ён быў салідны, былі філасофскія думкі. Шчыра шкада, гэта вялікая страта» — дадаў ён.
Каментары