Журналісту Аляксандру Івуліну далі 30 сутак. Яго асудзілі нібыта за сцяг на акне
Справу журналіста разглядала суддзя Юлія Блізнюк.
Як паведамляюць праваабаронцы, на журналіста ў Фрунзенскім РУУСе склалі пратакол па ч.3 арт. 24.23 КаАП нібыта за сцяг на акне іх кватэры. Аляксандр адмаўляў сваю віну.
Івулін заявіў, што пры ператрусе сцяга на акне не было, таму ён заявіў хадайніцтва аб апытанні сведак, якія могуць пацвердзіць, што гэта праўда.
Суддзя адхіліла хадайніцтва і арыштавала Івуліна на 30 сутак.
Разам з Івуліным быў учора затрыманы спартыўны журналіст Яраслаў Пісарэнка.
Каментары