Грамадства

Суд перанёс разгляд скаргі аб ліквідацыі гродзенскага «Цэнтра гарадскога жыцця»

Пасяджэнне па разглядзе апеляцыйнай скаргі дырэктара «Цэнтра гарадскога жыцця» Паўла Мажэйкі прайшло 18 чэрвеня ў Эканамічным судзе Гродзенскай вобласці. Суд аб’явіў перапынак да 21 чэрвеня. Павел абскарджвае ранейшае рашэнне аб ліквідацыі яго ўстановы, піша hrodna.life.

hrodna.life

Павел Мажэйка сцвярджае, што рашэнне аб ліквідацыі «Цэнтра гарадскога жыцця» ад 12 траўня трэба адмяніць, бо звесткі, якія тады прадставіў пракурор, нічым не пацвярджаюцца. У адказ на гэта пракурор Юрый Семянчук прадставіў суду раздрукаваны артыкул з Вікіпедыі з біяграфіяй партызана-антысаветчыка Яўгена Жыхара.

Таксама Павел Мажэйка звярнуў увагу суда на адсутнасць подпісаў супрацоўнікаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта (ГрДУ) Вадзіма Хілюты і Сняжаны Семярнік на заключэнні экспертнай камісіі аб тым, што на выставе ў «Цэнтры» рэабілітавалі нацызм. Менавіта гэтыя эксперты вырашылі, што рэабілітацыя нацызму была рэалізавана праз ушанаванне асобы Яўгена Жыхара.

Суддзя Сяргей Лях абвясціў перапынак да 15:00 21 чэрвеня.

Чаму ліквідуюць «Цэнтр гарадскога жыцця»

«Цэнтр гарадскога жыцця» — гэта прыватная адукацыйна-культурная пляцоўка. Тут прайшлі сотні мерапрыемстваў, выступалі музыкі, праходзілі заняткі курсаў беларускай мовы «Мова Нанова», вясной 2020 года збіралі ахоўныя экраны для медыкаў.

На кіраўніка пляцоўкі Паўла Мажэйку, мастака Алеся Пушкіна і «іншых асоб» 26 сакавіка завялі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 КК нібыта за дзеянні, накіраваныя на рэабілітацыю і апраўданне нацызму. Парушэннем палічылі выставу, на якой быў партрэт беларускага партызана.

30 красавіка пракурор Гродна звярнуўся ў Эканамічны суд з просьбай ліквідаваць прыватную ўстанову «Цэнтр гарадскога жыцця». Прычына — выстава Алеся Пушкіна. У пазове Клішын спасылаўся на арт.81 Кодэкса аб культуры, згодна з якім дзейнасць культурнай установы можна забараніць, калі яна прапагандуе экстрэмісцкую дзейнасць.

Каментары

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня2

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрылі новы вялікі басейн, пабудаваны кітайцамі2

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс19

І «Масад», і Ватыкан сачылі за ПВК «Вагнер» і атачэннем Пуціна1

Трамп: «Госпад выратаваў маё жыццё не проста так!» «Гэта будзе залаты век для Амерыкі» ВІДЭА24

Расійскі алігарх па выніках выбараў у ЗША прагназуе падзенне цэн на нафту4

У цэнтры Мінска на продаж выставілі кватэру ў сталінцы, дзе квадратны метр каштуе больш за 3 тысячы даляраў2

У Расіі згарэў чарговы МАЗ

Школьнікі ў Расіі выбеглі на пляцоўку падчас матча дзеля грошай ад Mellstroy. Гамяльчук не заплаціў, а бацькоў аштрафавалі2

На Нямізе пасля рамонту адчыніўся Mak.by1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня2

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →