Як піша «Смартпрэс», Надзея Ермакова паведаміла пра гэта ў лісце, разасланым па карпаратыўнай пошце. Сёння яе апошні працоўны дзень на пасадзе старшыні ААТ «Белгазпрамбанк».
У чэрвені мінулага года Нацбанк увёў у банку часовую адміністрацыю. Яе кіраўніком і стала Ермакова. У студзені 2021-га яна стала паўнавартасным кіраўніком.
Раней Ермакова ўзначальвала Беларусбанк і Нацбанк, была кіраўніком Беларускага саюза жанчын.
Каментары