За сем месяцаў бягучага года заведзена 2754 крымінальныя справы па арт. 212 КК (Раскраданне маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі). Летась за гэты перыяд следчыя завялі 1660 справаў, паведамляе СК.
Найбольш распаўсюджаныя выпадкі:
— выкраданне рэквізітаў банкаўскіх картак на сайтах, якія імітуюць папулярныя пляцоўкі з абвесткамі;
— прапановы аформіць дастаўку тавара поштай;
— просьбы ў сацыяльных сетках аб дапамозе ад ілжэсябраў;
— выкраданне рэквізітаў банкаўскіх картах ілжэработнікамі банкаў.
Інфармацыю, колькі ж справаў аб кібермахлярстве было раскрыта, Следчы камітэт не публікуе.
Каментары