Цешча Андрэя Зельцэра, які застрэліў кдбшніка: «Самы любімы чалавек, не веру, што ён тэрарыст»
«Наша Ніва» звязалася з мамай жонкі Андрэя Зельцэра, які быў забіты 28 верасня. Нагадаем, сілавікі выламвалі дзверы ў кватэру айцішніка Зельцэра, дзе ён чакаў іх са стрэльбай. Па афіцыйнай версіі, пасля была перастрэлка, Зельцэра забілі, але ён паспеў смяротна параніць сілавіка.
«Наша Ніва» звязалася з мамай жонкі Андрэя Зельцэра.
«Я нічога не ведаю. Пра тое, што нешта адбылося, мы даведаліся, калі нам пазванілі з гімназіі, дзе вучыцца ўнук. Падчас усяго гэтага ён быў на вучобе. Нам пазваніў дырэктар гімназіі і сказаў, што трэба будзе забраць унука.
Стала вядома, хто страляў у кадэбэшніка: 31-гадовы праграміст Андрэй Зельцэр
Сілавікі паведамілі нам, што дачка на Акрэсціна. І ўсё. Сказалі, што больш ніякай інфармацыі даць не могуць, — кажа жанчына. — Я нічога не магу казаць ці думаць. Я ў шоку, не разумею, што адбываецца.
Дачка — звычайны прадавец. Нічога не прадвяшчала бяды. Андрэй вельмі добры чалавек, выдатны зяць. Самы любімы чалавек. Спакойны, уважлівы, разважны, добры. Заўсёды дапамагае. Любая цешча марыла б пра такога зяця.
Адкуль у Андрэя зброя, я не ведаю.
З яго бацькамі мы пакуль камунікавалі толькі на тэму ўнука. Мы пакуль яшчэ ў шоку, не ведаю як гаварыць з імі пра гэта ўсё.
Ці лічу я Андрэя тэрарыстам? Канечне, не».
Каментары