Сталі вядомыя тэрміны вайсковых беларуска-расійскіх вучэнняў «Саюзная рашучасць»
Яны пройдуць з 10 па 20 лютага. Падчас іх адпрацуюць пытанні ўзмацнення ўчасткаў дзяржаўнай мяжы, пошуку і знішчэння незаконных узброенных фармаванняў і груповак праціўніка, а таксама пытанні постканфліктнага ўрэгулявання.
Практычныя дзеянні сіл пройдуць на палігонах «Абуз-Лясноўскі», «Асіповіцкі», «Брэсцкі», «Гожскі» і «Даманаўскі», а таксама на асобных участках мясцовасці.
Плануецца задзейнічаць аэрадромы Баранавічы, Лунінец, Ліда, Мачулішчы.
Каментары