«Хлопчыкі, я зычу вам, каб вы ўсе вярнуліся ў Беларусь з перамогай!» — звярнулася да байцоў Палка Каліноўскага маці Паўла «Волата».
Камандзір роты разведкі Павел «Волат», які стаяў ля вытокаў утварэння палка Каліноўскага, і загінуў 15 мая падчас выканання баявой задачы на поўдні Украіны, рашэннем Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны прадстаўлены да медаля «Україна понад усе!» (пасмяротна).
У палку Каліноўскага правялі воінскі рытуал перадачы ўзнагароды загінулага камандзіра. Медаль Паўла «Волата» быў перададзены яго маці Наталлі.
У гэты дзень навабранцы Палка Каліноўскага прынеслі ўрачыстую прысягу на вернасць Беларусі і пакляліся біцца за яе свабоду і незалежнасць.
У ЗША пачаўся падлік галасоў. Трамп пакуль лідзіруе з вынікам 101 на 49
Светабнаўляецца
Каментары