Грамадства

Паўла Мажэйку пакінулі пад вартай яшчэ на месяц. Яму не перадаюць вітаміны

Папярэдні тэрмін утрымання пад вартай гродзенскага журналіста і грамадскага дзеяча Паўла Мажэйкі скончыўся 31 студзеня. Яго не вызвалілі, тэрмін затрымання працягнулі яшчэ на месяц. Пайшоў шосты месяц, як журналіст знаходзіцца за кратамі.

Як стала вядома службе маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў, з канца снежня ў СІЗА гродзенскай турмы, дзе ўтрымліваюць Паўла, перасталі прымаць вітаміны і лекі ад родных вязняў. Гэта распараджэнне тычыцца ўсіх зняволеных.

Раней Паўлу абмежавалі пасылкі і бандэролі — іх вага ўлічваецца ў агульную штомесячную вагу перадач у 30 кілаграмаў. Хоць вядома, што астатніх вязняў СІЗА такія абмежаванні не тычацца.

Таксама Паўлу блакуюць ліставанне: яму перадаюць лісты толькі ад сям’і, яго лісты таксама даходзяць толькі родным. Ад іншых людзей журналісту час ад часу даходзяць паштоўкі. Павел вельмі ўдзячны ўсім, хто дасылае грашовыя пераводы.

Вядомы гродзенскі журналіст і грамадскі дзеяч Павел Мажэйка быў затрыманы і арыштаваны 30 жніўня 2022 года ў Гродне. За што — дакладна невядома, адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні. 20 верасня праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Паўла палітычным вязнем. У абарону журналіста з патрабаваннем яго вызвалення выступіла таксама Еўрапейская федэрацыя журналістаў.

У сеціве з’явілася старонка, прысвечаная Паўлу Мажэйку. Сайт распавядае, хто такі Павел, чаму ён — чалавек-легенда, і як яго можна падтрымаць.

Павел Мажэйка — вядомы журналіст, менеджар культуры, стваральнік ліквідаванай уладамі культавай гродзенскай прасторы «Цэнтр гарадскога жыцця», каардынатар выдавецкай ініцыятывы «Гарадзенская бібліятэка», якая спецыялізавалася на выданні кніг аўтараў з Гродна і пра Гродна.

У сакавіку 2021 года Паўла Мажэйку затрымалі разам з мастаком Алесем Пушкіным, які выставіў у «Цэнтры гарадскога жыцця» партрэт дзеяча антысавецкага руху часоў Другой сусветнай вайны. У дачыненні да Паўла распачалі крымінальную справу «за наўмысныя дзеянні, скіраваныя на рэабілітацыю і апраўданне нацызму». Але пасля 72 гадзін затрымання Паўла вызвалілі з фармулёўкай «зніклі падставы для затрымання». У канцы 2021 года крымінальную справу супраць яго спынілі. Пасля гэтага Павел мог з'ехаць з Беларусі, аднак ён заставаўся ў краіне.

Падтрымаць журналіста можна, даслаўшы паштоўку альбо грашовы пералік па адрасе: 230023, г. Гродна, турма №1, СІЗА, вул. Кірава, 1, Мажэйку Паўлу Іванавічу.

Каментары

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня2

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрылі новы вялікі басейн, пабудаваны кітайцамі2

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс19

І «Масад», і Ватыкан сачылі за ПВК «Вагнер» і атачэннем Пуціна1

Трамп: «Госпад выратаваў маё жыццё не проста так!» «Гэта будзе залаты век для Амерыкі» ВІДЭА24

Расійскі алігарх па выніках выбараў у ЗША прагназуе падзенне цэн на нафту4

У цэнтры Мінска на продаж выставілі кватэру ў сталінцы, дзе квадратны метр каштуе больш за 3 тысячы даляраў2

У Расіі згарэў чарговы МАЗ

Школьнікі ў Расіі выбеглі на пляцоўку падчас матча дзеля грошай ад Mellstroy. Гамяльчук не заплаціў, а бацькоў аштрафавалі2

На Нямізе пасля рамонту адчыніўся Mak.by1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня2

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →