У Расіі малако пачалі прадаваць у кілаграмах. Каб падманваць людзей, якія кепска ведаюць фізіку
Расійскія вытворцы малочнай прадукцыі сталі часцей паказваць на ўпакоўцы вагу прадукту, а не ягоны аб'ём.
Аналітыкі сэрвісу «Продажи» мяркуюць, што такім чынам вытворцы спрабуюць замаскіраваць зніжэнне аб'ёму тавару. З-за высокай шчыльнасці кілаграм малака займае каля 970 мілілітраў.
«Маркетолагі добра ўяўляюць узровень ведаў фізікі расіянамі — большасць спажыўцоў не здагадваюцца, што кілаграм малака меншы, чым літр», — сказаў старшыня праўлення Міжнароднай канфедэрацыі таварыстваў спажыўцоў Дзмітрый Янін.
Каментары