Усяго патроху77

Новы трэнд у тыктоку: карыстальнікаў адгаворваюць купляць непатрэбнае

Некаторыя ўплывовыя блогеры пастаянна нешта прадаюць сваёй аўдыторыі. Гэта можа быць касметыка, адзенне ці нешта яшчэ са спецыяльнай зніжкай ад блогера, што павінна дапамагчы карыстальнікам скапіяваць яго яскравы лад жыцця. Тым не менш, цяпер у сацсетках назіраюць адваротны трэнд.

Фота: valeriafride / Tiktok

Усё больш і больш стваральнікаў кантэнту адмаўляецца ад традыцыі нешта раіць аўдыторыі і замест гэтага адгаворвае яе ад непатрэбных пакупак, піша Guardian.

Такія блогеры — іх яшчэ называюць дэінфлюэнсерамі — расказваюць карыстальнікам, што з таго, што ім прапаноўваюць іншыя, не вартае ажыятажу. Адпаведны хэштэг #deinfluencing мае ў тыктоку ўжо 160 мільёнаў праглядаў.

Джага Шэрман, кіраўнік аддзела стратэгіі маркетынгавага агенцтва сацсетак Goat, расказвае, што папулярнасць дэінфлюэнсераў абумоўленая часам. Карыстальнікам надакучыла сітуацыя, калі ім пастаянна кажуць, што яны павінны купляць, тым больш з улікам кошту жыцця ў наш час. Алгарытмы тыктоку таксама спрыяюць папулярнасці дэінфлюэнсераў, бо ў ім карыстальнікі з адносна невялікай колькасцю падпісчыкаў могуць хутка стаць папулярнымі. У дадатак, спрэчныя тэмы часта прыцягваюць больш увагі, бо людзі іх больш ахвотна каментуюць.

З іншага боку, некаторыя эксперты не лічаць дэінфлюэнсераў нейкай новай з’явай. Паводле іх, гэта проста новае слова для старога паняцця — звычайнага сумленнага агляду нейкага прадукту ці паслугі.

Такой дэінфлюэнсеркай стала, напрыклад, 22-гадовая Валерыя Фрыдэгота, студэнтка з Чыкага. Дзяўчына мяркуе, што цяпер увагу амерыканцаў прыцягваюць людзі, якія адгаворваюць іх ад куплі дарагіх рэчаў. Яна зняла відэа, дзе расказала пра набор з шампуню і кандыцыянера для валасоў за 60 даляраў, хайлайтар за 36 даляраў і румяны за 37 даляраў. Усе гэтыя прадукты карыстальнікам раілі іншыя блогеры, але, на думку Валерыі, яны не заслугоўваюць ажыятажу. Відэа, дзе дзяўчына расказвала пра гэта, набрала больш за 1,3 мільёна праглядаў і сабрала сотні каментароў.

Беларус узарваў тыкток, склаўшы шасцікутную скрынку

«Яна нармальная, паверце вы мне!» Жыхары правінцыі запісалі эмацыйнае відэа ў абарону тушонкі — і парвалі тыкток

Тыктокерка-асветніца Ліза Ветрава: Я імкнулася зруйнаваць стэрэатып, што вывучэнне беларускай мовы — складаная і нудная справа

Каментары7

  • даведка
    15.02.2023
    Сеть магазинов «Мила» продвигает по акции убогенькие мужские носки с вышитыми буквами ЛЕПШЫ. )))
  • мыла
    15.02.2023
    тонко намекаете, что хотели бы получить на 23 февраля?
  • грета турберг
    16.02.2023
    "Яна зняла відэа, дзе расказала пра набор з шампуню і кандыцыянера для валасоў за 60 даляраў, хайлайтар за 36 даляраў і румяны за 37 даляраў."
    угу. пры гэтым скарыстаўшыся імі і выкінуўшы на сметнік?
    чарговае "пчелы против меда"

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках7

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?11

ІТ-кампанія з офісам у Беларусі звальняе людзей з-за суда з амерыканцамі

У крамы завозяць свежую чырвоную ікру — некаторыя цэны шакуюць3

У Беларусі сталі садзіць менш бульбы2

У Беларусі выпусцілі электрасмеццявоз2

Беларускі хакеіст атрымаў польскае грамадзянства і гатовы гуляць за зборную Польшчы10

Le Figaro выдаліла інфармацыю, што Францыя і Вялікабрытанія дазволілі Украіне біць дальнабойнымі ракетамі2

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?3

Эрдаган на саміце G20 абнародуе свой мірны план па Украіне6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках7

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках

Галоўнае
Усе навіны →