Раней ён першым сярод еўрапейцаў граў у КНДР.
Славенскі гурт Laibach запланаваў на 31 сакавіка ў Кіеве незвычайны канцэрт. Паведамляецца, што гэта будзе першае выступленне замежнага музычнага калектыву ў сталіцы Украіны з лютага мінулага года.
Славенцы сыграюць адмысловую праграму пад назвай «Еўрабачанне». Музыкі Laibach заявілі, што вяртаюць конкурс туды, «дзе цяпер адбываецца адзінае сапраўднае і рэальнае бачанне Еўропы».
Нагадаем, што ў 2022 годзе Еўрабачанне выйгралі ўкраінцы з Kalush Orchestra, але ў мэтах бяспекі конкурс перанеслі ў Вялікабрытанію.
Laibach у 2015 годзе стаў першым еўрапейскім калектывам, які даў канцэрт у Паўночнай Карэі. Праз два гады выйшаў дакументальны фільм пра гэту падзею.
Каментары
https://d2b0v286pbg9yh.cloudfront.net/311208