У Магілёве загінулі два пешаходы, адна з іх 89-гадовая жанчына, якая не паспела перайсці дарогу.
Позна ўвечары 19 снежня на пешаходным пераходзе на вуліцы Крупскай паблізу Інстытута МУС пад коламі аўтамабіля Volkswagen аказалася 59-гадовая мясцовая жыхарка, якая пераходзіла праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла на месцы.
Смяротным стаў наезд і раніцай 20 снежня на праспекце Шміта. Тут на пешаходным пераходзе 33-гадовы кіроўца на Mazda збіў 89-гадовую жанчыну, якая пераходзіла дарогу па рэгуляваным пераходзе.
Яна не паспела завяршыць пераход, калі адбылася змена сігналаў святлафора.
Каментары