Стала вядома пра арышт стэндапера і радыёвядучага Сцяпана Манкевіча
У канцы снежня яго будуць судзіць па народным артыкуле за ўдзел у пратэстах.
У судзе Савецкага раёна Мінска 26 снежня пачнуць судзіць 33-гадовага шоўмена Сцяпана Манкевіча. Яму інкрымінуецца артыкул 342 Крымінальнага кодэкса — удзел у пратэстах. Па цяперашняй практыцы людзей з такім абвінавачваннем утрымліваюць да суда пад вартай.
Сцяпан Манкевіч — беларускі комік. Адвучыўся на псіхолага ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце, працаваў вядучым на «Радыус ФМ». Апошнія гады быў вядомы як стэндапер, таксама займаўся правядзеннем вяселляў.
«Комік кучарава жартуе пра ўзаемаадносіны з людзьмі і спробы наладзіць асабістае жыццё. Калі вы стаміліся ад палітыкі, паглядзіце выступ Сцёпы», — апісваўся Манкевіч у рэйтынгу беларускіх стэндапераў ад Kyky.org.
Каментары
Карацей, нармальны, цікавы двайж.