Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік наведвае з візітам Венгрыю, піша БЕЛТА.
Пад старшынствам Сяргея Алейніка і міністра замежных спраў Венгрыі Петэра Сіярта ў Будапешце 12 красавіка пройдзе пасяджэнне міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.
У лютым Петэр Сіярта наведаў з візітам Мінск. Гэта быў першы за вельмі працяглы перыяд візіт еўрапейскага чыноўніка такога ўзроўню ў Мінск і ён выклікаў шмат пытанняў.
Тады бакі, паводле агенцтва, дамовіліся вясной правесці пасяджэнне камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.
«У ходзе сустрэчы мы дамовіліся актывізаваць сумесную работу ў рамках традыцыйных інстытуцыйных фарматаў, што стане дадатковым стымулам для пашырэння дыяпазону ўзаемадзеяння. Мы зыходзім з разумення, што для паспяховага развіцця двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва простага гандлю ўжо недастаткова. Таму адной з тэм нашых перагавораў было абмеркаванне магчымасцяў пашырэння прамысловай кааперацыі», — расказаў аб выніках перагавораў Сяргей Алейнік.
Каментары