Кіраўнік МЗС Венгрыі: Я прыбыў у Мінск гаварыць пра мір ва Украіне
У Мінск прыляцеў кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта. Пра мэты свайго візіту ён напісаў у фэйсбуку, піша «Украінская праўда».
Паводле яго слоў, Венгрыя чакае, што ўсе члены міжнароднай супольнасці як мага хутчэй пачнуць дзейнічаць у інтарэсах міру і пазбягаць любых крокаў, якія могуць прывесці да працягу або эскалацыі вайны. «Гэта мірная пазіцыя, якую я буду займаць на перамовах у Мінску сёння», — заявіў Сіярта.
У той жа час ён чакае крытыкі свайго візіту ў Беларусь — гэта першы за вельмі працяглы перыяд візіт еўрапейскага чыноўніка такога ўзроўню ў Мінск.
«Відавочна, што многія будуць атакаваць візіт, але наша пазіцыя выразная: каналы камунікацыі павінны быць адкрытымі. Калі б мы гэтага не зрабілі, я не змог бы сёння данесці да вас заклік да міру», — заявіў Сіярта.
Каментары
Да Пуціна варта ляцець, то бок да Лаўрова з Шайгой, а яны потым "старцу" перададуць пажаданьні