Кіно11

Прэм'ера новага сезона «Чорнага люстэрка» запланавана на чэрвень

Шосты па ліку сезон абяцае нечаканасці і зорны акцёрскі склад: сярод іншых у ім зняліся Ааран Пол, Майкл Сера, Сальма Хаек, Роры Калкін, Кейт Мара і іншыя.

Выява: Netflix

Папулярнае шоу брытанскай вытворчасці «Чорнае люстэрка» афіцыйна вяртаецца ў чэрвені гэтага года, абвясціла кампанія Netflix на мінулым тыдні.

Зусім нядаўна ўладальнік акаўнта ў твітары, прысвечанага «Чорнаму люстэрку», вырашыў зноў адазвацца пасля гадоў маўчання і напісаў твіт «Што мы прапусцілі?», пэўна, прывёўшы тым самым у экстаз пару тысяч фанатаў.

Акаўнт Netflix адказаў на гэта пытанне: «Навукоўцы ўсё яшчэ ствараюць робатаў, якія павольна выкарыстоўваюць усё больш і больш дасканалы штучны інтэлект, быццам яны не глядзелі ніводнага эпізоду вашага шоу».

Зыходзячы з першага тызера новага шостага сезона, анталогія трымае сваю змрочную антыўтапічную марку, апісваючы мажлівую супярэчлівую і не заўжды радасную будучыню, а месцамі і сучаснасць.

Стваральнік «Чорнага люстэрка» Чарлі Брукер намякае, што новы сезон будзе для фанатаў самым нечаканым і дзіўным. Калі вы бачылі серыял, то ведаеце, наколькі вар'яцкімі могуць быць сюжэтныя лініі (чаго варты толькі першы эпізод першага сезона пра прэм'ер-міністра і свінню). Такім чынам, калі стваральнік кажа, што збіраецца яшчэ далей перасягнуць гэтыя межы, то гэта цалкам можа быць праўдай.

Кожны эпізод сатырычнай анталогіі ў той ці іншай форме каментуе грамадства, напрыклад, праблемы, звязаныя з хакерамі вэб-камер, дзіўнымі сабакамі-робатамі і таксічнасцю сацыяльных сетак. Інтэрнэт-супольнасцю быў прыдуманы нават мем-выраз «жыць у эпізодзе «Чорнага люстэрка» з-за шчыльнасці дзіўных і непрыемных падзей, якія адбыліся за апошнія некалькі гадоў.

Апошні на сёння пяты сезон завяршыўся ў 2019 годзе, і гэты чатырохгадовы перапынак стаў самым доўгім між усімі сезонамі. Гэта было звязана з заснаваннем стваральнікамі шоу новай прадзюсарскай кампаніі і ўрэгуляваннем правоў на паказ. На шчасце аматараў, ужо вядома, што новы сезон будзе мець больш серый за папярэдні, а новыя эпізоды будуць даўжэйшымі, іх можна будзе глядзець як асобныя фільмы.

Каментары1

  • mikola
    02.05.2023
    var>jactva....

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары12

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Усе навіны →
Усе навіны

Назваць дачку Арэшніцай у гонар балістычнай ракеты хочуць бацькі з Татарстана7

На «Марафоне адзінства» ў Магілёве Марзалюк граміў ворагаў словамі Караткевіча31

Каардынацыйная рада заклікала Літву і Украіну памяняць Верамейчыка на беларускіх шпіёнаў13

Інтэрнэт-махляры перайшлі на зімовы асартымент

«У Беларусі было зразумела, што ўсе за адно» — новы ТОК з Ідракам Мірзалізадэ3

У калодзежы ў Смаргонскім раёне патанула 96-гадовая жанчына

Мінскі тэатр імя Горкага закрыўся на рамонт. Якім ён будзе пасля абнаўлення3

Страх пустой прасторы. Што яднае готыку і савецкі бабушатнік?13

Інтэрвальнае галаданне можа дапамагчы схуднець але не палепшыць здароўе — навукоўцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары12

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Галоўнае
Усе навіны →