Свет22

Кітайскія хакеры маглі атрымаць доступ да тэлефонаў Трампа і звыш сотні топ-чыноўнікаў ЗША

Амерыканскія СМІ паведамляюць пра новую кампанію маштабнага кібершпіянажу Кітая, галоўнымі мішэнямі якой сталі высокапастаўленыя палітыкі і дзяржаўныя дзеячы ЗША, уключаючы новаабранага прэзідэнта Дональда Трампа і яго бліжэйшае атачэнне. Атаку ўжо называюць «найгоршым узломам тэлекамунікацый у гісторыі ЗША».

Ілюстрацыйная выява. Фота: pixabay

Паводле звестак тэлеканала CNN і выдання The New York Times, кітайскія хакеры маглі ўзламаць тэлефоны Дональда Трампа і яго бліжэйшых прыхільнікаў, выкарыстоўваючы складаныя методыкі ўзлому і сацыяльнай інжынерыі. Мэтай гэтых атак было не толькі атрыманне канфідэнцыяльных звестак, але і магчымасць адсочваць размовы і перасоўванні палітыкаў.

Як паведамляе ФБР, падобныя атакі маглі закрануць яшчэ каля 150 высокапастаўленых амерыканскіх палітыкаў і дзяржаўных служачых. Пасля выяўлення факта атакі пацярпелыя былі папярэджаны амерыканскімі спецслужбамі, што іх тэлефонныя размовы маглі быць скампраментаваныя.

Каб ажыццявіць крадзеж інфармацыі з прылад палітыкаў, праўрадавыя кітайскія хакеры адначасова ўзламалі некалькі буйных правайдараў сувязі ЗША (AT&T, Verizon і Lumen), што, паводле камітэта Сената ЗША па разведцы, стала «найгоршым узломам тэлекамунікацый у гісторыі краіны», перадае CNN.

Кітайскія ўлады, у сваю чаргу, адмаўляюць датычнасць да такіх дзеянняў. У заяве Міністэрства замежных спраў КНР гаворыцца, што абвінавачванні з’яўляюцца «часткай інфармацыйнай вайны, мэтай якой ёсць дыскрэдытацыя Кітая».

Амерыканскія спецыялісты па кібербяспецы падкрэсліваюць, што падобныя атакі не толькі пагражаюць прыватнаму жыццю звычайных грамадзян ЗША, але і ставяць пад удар нацыянальную бяспеку. Амерыканскія ўлады ўжо распачалі шэраг мер для ўзмацнення кібербяспекі, уключаючы дадатковыя сістэмы абароны і ўзмацненне кантролю над уразлівасцямі ў тэлекамунікацыях.

Каментары2

  • Vital
    24.11.2024
    Ну, беларусам няма чаго перажываць: Huawei ужо даўно галоўны пастаўшчык тэлекамунікацыі для беларускіх аператараў. Усё даўно пад кітайскім кантролем LMAO
  • .
    24.11.2024
    Тут амаль няма падрабязнасцей. Як зразумеў з артыкулаў CNN і NYT, няма размовы пра ўзлом тэлефонаў. Быў узлом мабільных правайдараў, які мог дазволіць даведацца пра тое, што ёсць у білінгу: нумары тэлефонаў абанентаў, даўжыня званкоў. Пра змест sms і запіс званкоў дакладнасці няма.

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі6

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай не шкадуе ніякіх грошай, каб перакупіць тэхналагічныя таленты3

Хто той сабака, што бегаў па вяршыні піраміды Хеопса і праславіўся на ўвесь свет?4

Васіля Верамейчыка прызналі палітвязнем

Наталля Пяткевіч: Тыкток стаў нашай ядзернай зброяй27

Катэдж у Мінску з саўнай і басейнам прадаюць амаль за 400 тысяч даляраў5

Мінадукацыі зацвердзіла 10 «запаветаў» для школьнікаў і бацькоў10

Журналісты ацанілі, колькі ўкраінцаў загінула ў вайне з расіянамі20

Ціханоўская не будзе заклікаць беларусаў ісці на выбары і пратэставаць65

Міністр сувязі: 5G — гэта ўсяго толькі тэхналогія. Карыстальніку ўсё роўна, 5G, 6 або 47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі6

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →