Кандыдатам ад «ПіС» на прэзідэнцкіх выбарах Польшчы будзе гісторык і былы баксёр
Кандыдатам ад партыі «Права і справядлівасць» на прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы ў наступным годзе будзе Караль Наўроцкі.
Пра гэта паведаміла партыя.
Наўроцкі — гісторык і грамадскі дзеяч, з 2021 года ўзначальвае Інстытут нацыянальнай памяці. Наўроцкі таксама былы баксёр.
Некалькі месяцаў таму ён быў уключаны ў спіс тых, каго вышуквае Расія ў сувязі з ліквідацыяй помнікаў у памяць аб прысутнасці Чырвонай Арміі на тэрыторыі Польшчы.
Раней паведамлялася, што ад кіроўная кааліцыя ў Польшчы пойдзе мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі.
Каментары