Самалёту прыйшлося вярнуцца на аэрадром вылету з-за трэснутага шкла.
Сёння днём перафарбаваны ў ліўрэю «Дынамалет» Embraer E195LR (EW-400PO) праляцеў палову шляху з Мінска ў Калінінград. Але на вышыні 9100 метраў, над Сланцаўскім раёнам Ленінградскай вобласці, трэснула шкло кабіны пілотаў з боку камандзіра паветранага судна, піша тэлеграм-канал «Авиаторщина».
Экіпаж прыняў рашэнне знізіцца да 6100 метраў, перапыніць палёт па маршруце і вярнуцца ў Мінск. Сігналы бедства і тэрміновасці ён не дэклараваў. Праз паўтары гадзіны борт здзейсніў пасадку.
«Дынамалет» адхілілі ад палётаў для замены шкла.
Каментары