Аўто

Пасля 16 мая беларускія страхавыя кампаніі перастануць выпісваць «Зялёныя карты». Як будзем выязджаць пасля?

Тэрмін дзеяння абавязацельстваў па ўзаемным прызнанні «Зялёнай карты» скончыцца 1 чэрвеня. Беларускія страхавыя кампаніі спыняць выпісваць патрэбныя для выезду за мяжу полісы з 17 мая. Вось як будзе выглядаць выезд у ЕС пасля гэтай даты.

Пасля 16 мая — новы поліс толькі за мяжой

Мінімальны тэрмін, на які можна застрахаваць аўтамабіль па сертыфікаце «Зялёная карта», складзе 15 сутак. Праз гэта беларускія страхоўшчыкі будуць вымушаныя прыпыніць афармленне полісаў з 17 мая. 

Калі, напрыклад, страхоўку афармляць заўтра (15 мая), то такі поліс будзе дзейнічаць да 30 мая ўключна. Аформіць новую «Зялёную карту» ў Беларусі па яе заканчэнні ўжо не атрымаецца. Каштуе беларуская «Зялёная карта» 30 еўра.

Як патлумачылі «Нашай Ніве» ў адной з вялікіх беларускіх страхавых кампаній, страхавыя агенты атрымалі загад не афармляць гэты тып полісаў пасля 16 мая. Тым, у каго страхоўка скончыцца пасля гэтай даты, новы поліс давядзецца рабіць за мяжой.

Колькі каштуюць страхоўкі ў Польшчы і Літве?

У Польшчы мінімальны тэрмін страхавання складае 30 дзён, каштуе такая страхоўка 37 еўра. Поліс на тры месяцы ў Польшчы можна набыць за 97 еўра. У Літве мінімальны тэрмін страхавання складае 15 сутак, такі поліс каштуе 21 еўра, на месяц — 36 еўра.

Прынамсі, да 1 чэрвеня тарыфы будуць заставацца такімі.

Спецыяліст беларускай страхавой кампаніі выказаў меркаванне, што з 1 чэрвеня замежныя страхавыя могуць пераглядзець тарыф.

Калі пагранічнікі пачнуць выпускаць з Беларусі без страхоўкі?

Згодна з дзейным заканадаўствам, каб выехаць за межы краіны на транспартным сродку з беларускай рэгістрацыяй, трэба абавязкова мець «Зялёную карту», зробленую беларускай страхавой кампаніяй. 

Як паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце, беларускія памежнікі перастануць кантраляваць наяўнасць страхавога поліса з 00:00 17 мая, таму беларускім аўтааматарам не варта пра гэта хвалявацца.



Каментары

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне7

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь прыехаў акцёр Тыль Швайгер2

Беспілотнік упершыню атакаваў тэрыторыю Дагестана

Трамп перамагае са значным адрывам, бярэ ўсе хісткія штаты28

З-за рэгулявання штарміць сферу таксі: машын стала менш, паслугі падаражэлі1

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

Што будзе, калі знайсці грошы ў банкамаце: досвед мінчанкі

Біткойн рэкордна вырас на фоне навін пра паспяховыя вынікі Трампа

Трамп выйграў першы хісткі штат

Нерухомасць як інвестыцыя. Наколькі выгадна «бетанаваць» грошы ў Беларусі?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне7

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Галоўнае
Усе навіны →