Вайна22

Пуцін баіцца, што яго заб'юць, а мы ўсё бліжэй — ГУР

Спіс «кандыдатаў» на знішчэнне ўкраінскім спецназам узначальвае Уладзімір Пуцін. Пра гэта ў інтэрв'ю нямецкаму выданню Welt заявіў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі, паведамляе «Укрінфарм».

Уладзімір Пуцін. Фота: АР

«Ён [Пуцін] заўважае, што мы да яго набліжаемся, але, можа быць, ён баіцца, каб яго не забілі і свае… Ён толькі цяпер пачынае высоўваць галаву, і калі ён гэта зробіць, мы не ўпэўненыя, што гэта сапраўды ён», — сказаў генерал ГУР.

На пытанне, ці стаіць ГУР за нападамі на расійскіх прапагандыстаў, Скібіцкі адзначыў, што гэта не самыя важныя цэлі, і выказаў здагадку, што расіяне ўжо ваююць паміж сабой, змагаюцца за ўладу.

«Наша першачарговая задача — знішчыць камандзіра падраздзялення, які аддае каманду атакаваць», — удакладніў генерал. 

Ён запэўніў, што ўкраінская разведка ўважліва сочыць за ўсімі перамяшчэннямі, каманднымі цэнтрамі і пазіцыямі на перадавой. 

У прыватнасці, паведаміў Скібіцкі, украінская выведка спрабуе ліквідаваць лідара вагнераўцаў Яўгена Прыгожына.

Аднак у рэшце рэшт, мяркуе разведчык, адказаць за свае дзеянні давядзецца ўсім, хто мае дачыненне да агрэсіі, ці гэта палявы камандзір, ці расійскія камандзіры, ці важныя бізнэсмены, якія фінансуюць або вырабляюць зброю.

«Іх ліквідацыя выратавала б жыцці многіх мірных жыхароў… Згодна з міжнароднымі канвенцыямі, яны з'яўляюцца законнай мішэнню», — сказаў ён.

Скібіцкі пацвердзіў, што атакі на аб'екты крытычнай інфраструктуры на тэрыторыі Расіі — справа рук розных украінскіх ведамстваў.

«Усе пастаўкі ідуць з Растова або праз Крым. Яны заўсёды праходзяць па гэтых дзвюх магістралях, і расіяне дакладна ведаюць, наколькі важныя рэгіёны вакол Запарожжа і Херсона. Таксама як мага хутчэй аднаўляецца марыупальскі порт, які стане трэцім ключавым пунктам для лагістыкі… Важна знесці аб'екты інфраструктуры, каб не даць ім (войскам РФ — рэд.) задзейнічаць лагістычныя ланцужкі», — сказаў ён.

Што тычыцца самога Крыма, то, па словах Скібіцкага, там не так шмат крытычнай інфраструктуры. Паводле яго, ёсць там і партызаны, якія «цалкам здольныя ўдарыць», і прадстаўнікі разведкі «таксама ёсць».

Крымскі мост, адзначыў Скібіцкі, дагэтуль стаіць, таму што Украіна хоча даць расіянам магчымасць уцячы з паўвострава.

Каментары2

  • Прыцэл
    24.05.2023
    Ведаю я адну мэту. Тлустая такая, расплыўшаяся, пацэліць лёгка. Але ж ён у іх у тайных сябрах. Ці ўжо не?
  • Олег
    24.05.2023
    [Рэд. выдалена]

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу19

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Усе навіны →
Усе навіны

Нобелеўскі лаўрэат Муратаў крэатыўна абверг выдумкі прапагандыстаў ФОТАФАКТ1

Пасля смерці Прыгожына наймітам з ампутаванымі канечнасцямі перасталі плаціць пенсіі5

У Беларусі з'явіўся народны паэт12

У Мінску назвалі самыя папулярныя сёлетнія дзіцячыя імёны1

Расійскія настаўнікі на загад беларуса спалілі джынсы, партрэты нобелеўскіх лаўрэатаў і дыскі з Windows4

Расія ў найбліжэйшыя дні можа зноў ударыць «Арэшнікам» па Украіне2

У сірыйскай Латакіі спалілі труну з целам бацькі Башара Асада22

На «востраве педафілаў» у Вялікабрытаніі манахі згвалцілі больш за 50 дзяцей7

Сувязь 5G хутка прыйдзе ў Беларусь, але часу спатрэбіцца шмат1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу19

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Галоўнае
Усе навіны →