Сілавікі затрымалі мужа з жонкай і цесцем — вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах
Відэа з затрыманымі з'явілася на канале сілавікоў.
33-гадовы мінчук Яўген Грынькоў быў фанатам футбольнай каманды «МТЗ-РІПО», вядомай антыфашысцкімі поглядамі фанатаў. Сілавікі пішуць, што прыйшлі да яго «падчас адпрацоўкі асоб, якія раней знаходзіліся ў радыкальных каляфутбольных групоўках».
Сілавікі пішуць, што затрымалі і жонку Яўгена — 34-гадовую Настассю Карнееву. Маладая сям'я жыла ў Мінску. У жанчыны двое непаўналетніх дзяцей.
У відэа таксама паказваецца яго цесць. Вядома, што ўсіх траіх ужо прыцягвалі па артыкуле 23.34 за ўдзел у акцыях пратэсту.
Як вынікае з відэа, сям'ю затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту і выхадзе на праезную частку падчас маршаў. Мяркуючы па фота, размова можа ісці пра ўдзел у вялікім маршы 16 жніўня 2020 года.
Калі адбылося затрыманне, невядома. Мяркуючы па паведамленні сілавікоў, можа быць заведзена крымінальная справа.
Каментары