Грамадства1414

Паліна Шарэнда-Панасюк адмаўляецца ад беларускага грамадзянства на знак пратэсту супраць катаванняў 

Пра гэта паведаміў муж Паліны Андрэй Шарэнда.

«… Яна больш не хоча мець нічога агульнага з акупацыйным рэжымам, што існуе на Беларусі. Рэжымам, які знішчае незалежнасць Беларусі. Рэжымам, які ўдзельнічае ў акупацыйнай вайне. Рэжымам, які забівае яе і іншых палітвязняў у турмах. З моманту адмовы ад грамадзянства Паліна перастае ўважаць сябе падуладнай усялякім законам акупацыйнай улады і адмаўляецца выконваць усе патрабаванні […].

Паліна падкрэслівае, што застаецца беларускай і патрыёткай сваёй Радзімы — Беларусі і будзе да канца жыцця змагацца за яе свабоду. Паліна просіць міжнародныя гуманітарныя і праваабарончыя арганізацыі сачыць за яе лёсам і зрабіць усё магчымае для вызвалення яе і ўсіх палітзняволеных».

Пасля гэтай заявы Паліну этапавалі з калоніі №24 для праходжання судова-псіхіятрычнай экспертызы.

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі на пачатку студзеня 2021 года і затым асудзілі на два гады пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразе, а таксама ў абразе Аляксандра Лукашэнкі. На волю яна павінна была выйсці летам.

Але ў мінулым годзе яе асудзілі па арт. 411 КК да яшчэ аднаго года калоніі. У красавіку 2023 года супраць яе завялі ўжо новую справу за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». 

Падтрымайце палітзняволеную: ПК № 24, 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць.

Каментары14

  • Ж
    26.05.2023
    С таким гражданством как в конлагере пускай живут ябатьки.
  • Алек. Ру
    26.05.2023
    У краіне-турме без чыстай вады, чыстага паветра з атручанай ежай з вар'яцелымі сукамернікамі жыць немагчыма, І Паліна абсалютна слушна зрабіла, бо быць грамадзянінам лукашысцкай Беларусі- сорам І шкода жыцці.
  • Белы дзень
    26.05.2023
    Салідарны з Палінай. З задавальненнем змяніў бы чырвона-зялёную ксіву на нешта іншае. Не хачу мець нічога агульнага з лукашызмам. Чырвона-зялёная ануча не з'яўляецца сімвалам маёй Беларусі.

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу17

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Усе навіны →
Усе навіны

Нобелеўскі лаўрэат Муратаў крэатыўна абверг выдумкі прапагандыстаў ФОТАФАКТ1

Пасля смерці Прыгожына наймітам з ампутаванымі канечнасцямі перасталі плаціць пенсіі5

У Беларусі з'явіўся народны паэт12

У Мінску назвалі самыя папулярныя сёлетнія дзіцячыя імёны1

Расійскія настаўнікі на загад беларуса спалілі джынсы, партрэты нобелеўскіх лаўрэатаў і дыскі з Windows4

Расія ў найбліжэйшыя дні можа зноў ударыць «Арэшнікам» па Украіне2

У сірыйскай Латакіі спалілі труну з целам бацькі Башара Асада22

На «востраве педафілаў» у Вялікабрытаніі манахі згвалцілі больш за 50 дзяцей7

Сувязь 5G хутка прыйдзе ў Беларусь, але часу спатрэбіцца шмат1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу17

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Галоўнае
Усе навіны →