Як пачысціць ваш акаўнт у Google Play — пакрокавы гайд
Па апошніх паведамленнях, сілавікі пачалі глядзець на мяжы не толькі галерэю і сацыяльныя сеткі, але і Google Play. Не ўсе ведаюць, але нават выдаленыя праграмы захоўваюцца ў гісторыі назаўсёды.
Імаверна, спецслужбы шукаюць там сляды праграмы (mobile app) «Новая Беларусь» або старых праграмаў незалежных выданняў і, магчыма, таксама VPN. У любым выпадку, калі вы хочаце выдаліць сляды ўсталяванай праграмы цалкам, трэба выканаць наступны алгарытм.
Спачатку ўвайдзіце ў праграму Google Play. Яе эмблема выглядае вось так:
Пасля гэтага трэба націснуць на выяву вашага профілю. Яна знаходзіцца ў крайнім правым куце.
Пасля гэтага адкрыецца меню. Абярыце пункт «Кіраванне праграмамі і прыладай» і націсніце на яго.
Пасля гэтага перайдзіце ў пункт «Кіраванне». Знайдзіце там праграму, якую вы хочаце выдаліць.
Пасля гэтага націсніце «птушачку» ў правым боку насупраць назвы праграмы або доўгім націсканнем на назву. Праглядзіце спіс і працягвайце вылучаць праграмы, якія вы хацелі б выдаліць.
Пасля гэтага націсніце на карцінку «Сметніцы», якая знаходзіцца ў верхнім правым куце. У вас адкрыецца акенца пацвярджэння выдалення праграмы або праграмаў.
Націсніце «Выдаліць». Пасля звярніце ўвагу на верхні радок пункта меню «Кіраванне». Там ёсць пункт «Усталяваныя» са стрэлкай у правым баку. Націсніце на яго.
Цяпер вам трэба націснуць «Не ўсталяваныя», каб адкрыўся спіс усіх праграмаў, якія вы некалі ўсталёўвалі на ваш тэлефон.
Звярніце ўвагу: праграма «Новая Беларусь», якую мы выдалялі ў мінулым пункце, засталася ў спісе «Не ўсталяваных». То-бок нават пасля выдалення яна засталася ў спісе.
Вылучыце праграмы, якія вы хацелі б выдаліць, такім жа чынам, як і ў мінулым пункце — націскаючы на «птушачкі» з правага боку ад назваў або доўга націскаючы на саму назву. Абярыце ўсе праграмы, якія вы хацелі б выдаліць.
Пасля таго як вы абераце ўсе праграмы, якія хочаце выдаліць, націсніце на «Сметніцу» і пацвердзіце выдаленне такім жа самым чынам. Пасля гэтага ўнізе з'явіцца акенца, якое пацвярджае выдаленне.
Цяпер выдаленая праграма не будзе паказвацца ў Google Play. Імаверна, гісторыя пра яе выдаленне застаецца на серверах Google, але праз смартфон факт яе ўсталявання праглядзець будзе немагчыма.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ«Полк Каліноўскага прыйдзе вызваляць Беларусь — ты будзеш рады»? Што пытаюцца і што глядзяць у тэлефоне — расказвае чалавек, які нядаўна праходзіў мяжу
Затрымліваюць людзей, у якіх адшукалі фота з пратэстаў у Google Photos. Як абараніць сябе — пакрокавы гайд
Як зарэгістраваць ананімныя акаўнты ў Telegram, сацсетках і іншых месенджарах — падрабязны гайд
Каментары