Журналісты паспрабавалі звязацца з кіраўніком ПВК «Вагнер» Яўгенам Прыгожыным. Вось што атрымалася
Апошні раз Яўгена Прыгожына бачылі ўчора ў Растове. Ён махаў з машыны, накіроўваючыся, як можна было зразумець з афіцыйных каментароў, у Беларусь.
Журналіст RTVI паспрабавалі звязацца з Прыгожыным.
«Яўген Прыгожын пакуль не на сувязі і перадае ўсім прывітанне», — паведамілі RTVI ў прэс-службе стваральніка ПВК «Вагнер».
«Ён перадае ўсім прывітанне і адкажа на пытанні, калі будзе мець нармальную сувязь», — адказалі журналісту ў адказ на запыт.
Учора было абвешчана, што кампраміс між Пуціным і Прыгожыным дасягнуты пры пасярэдніцтве Лукашэнкі, крымінальную справу супраць Прыгожына спыняць, ён сам паедзе ў Беларусь.
Каментары
У нас зноў выйдуць сотні тысячаў калі зайдуць нашыя ваяры з Палка Каліноўскага, БДК, роты сахашчыка, Пагоні