Журналісты CNN лічаць, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін не даруе верхаводу «Вагнера» Яўгену Прыгожыну ягоны мяцеж. Пра гэта заявіла экс-кіраўнік маскоўскага бюро CNN Джын Догерці, перадае «УП».
«Пуцін не даруе здраднікам. Нават калі Пуцін кажа: «Прыгожын, едзь у Беларусь», той усё роўна будзе здраднікам, і я думаю, што Пуцін ніколі гэтага не даруе…» — сказала экс-кіраўнік маскоўскага бюро CNN Джын Догерці.
Яна дадала, што цалкам магчыма, што Прыгожына «заб'юць у Беларусі», і гэта складаная дылема для Масквы, бо пакуль Прыгожын «мае нейкую падтрымку, ён з'яўляецца пагрозай, незалежна ад таго, дзе ён знаходзіцца».
Джын Догерці звярнула ўвагу на тую падтрымку, якую мелі вагнераўцы на вуліцах Растова.
«Калі б я была Пуціным, то хвалявалася б з-за тых людзей на вуліцах Растова, якія падбадзёрвалі байцоў «Вагнера», калі тыя ішлі. Чаму шараговыя расіяне на вуліцы вітаюць людзей, якія толькі што спрабавалі здзейсніць дзяржаўны пераварот? Гэта азначае, што, магчыма, яны іх падтрымліваюць ці яны ім падабаюцца. Так ці інакш гэта вельмі кепскія навіны для Пуціна», — гаворыць яна.
У суботу ўвечары ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі заявілі, што той правёў перамовы з кіраўніком ПВК «Вагнер» Яўгенам Прыгожыным, які прыняў прапанову аб спыненні руху вагнераўцаў на Маскву. Прыгожын нібыта паехаў у Беларусь.
Каментары