Грамадства

Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк везлі з калоніі ў СІЗА на Валадарскага 18 сутак

Увесь гэты доўгі і цяжкі час родныя нічога не ведалі, што з Палінай, як кажа муж Андрэй Шарэнда.

«Пазаўчора нам паведамілі, што Паліна нарэшце прыехала на Валадарку, але канчатковым пунктам яе прыезду павінна стаць судова-псіхіятрычная экспертыза, якая будзе праводзіцца ў цэнтры ў Навінках. Калі Паліна нарэшце трапіць туды, невядома, але, хутчэй за ўсё, на гэтым тыдні», — сказаў яе муж «Радыё Рацыі».

У «Навінкі» яе накіравалі пасля адмовы ад беларускага грамадзянства. Паводле Андрэя Шарэнды, Паліне паспрабавалі перадаць перадачу на Валадарку, але яе не прынялі. Гэта сведчыць пра далейшыя здзекі з Паліны і яе поўную ізаляцыю ад навакольнага свету.

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі на пачатку студзеня 2021 года і затым асудзілі на два гады пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразе, а таксама ў абразе Аляксандра Лукашэнкі. На волю яна павінна была выйсці летам.

Але ў мінулым годзе яе асудзілі па арт. 411 КК да яшчэ аднаго года калоніі. У красавіку 2023 года супраць яе завялі ўжо новую справу — за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». 

Каментары

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу2

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ў найбліжэйшыя дні можа зноў ударыць «Арэшнікам» па Украіне2

У сірыйскай Латакіі спалілі труну з целам бацькі Башара Асада22

На «востраве педафілаў» у Вялікабрытаніі манахі згвалцілі больш за 50 дзяцей7

Сувязь 5G хутка прыйдзе ў Беларусь, але часу спатрэбіцца шмат1

Перад ударам «Арэшніка» па Дняпры кіраўніцтва Расіі эвакуявалася на Урал2

Ва Украіне выкрылі групу, якая зарабляла на дамоўных гульнях. Адзін з фігурантаў — футбаліст Арцём Мілеўскі3

Топ «дасягненняў» Лукашэнкі за апошні тэрмін21

Каля плошчы Бангалор у Мінску перакулілася фура з півам ВІДЭА1

Стала вядома, ці дазволіў пашпарт БНР яўрэйскай эмігрантцы даехаць у 1920-я гады да Амерыкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу2

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Галоўнае
Усе навіны →