МЗС назвала краіны ў Еўропе, лаяльныя да беларускіх улад. Такіх дзве
Намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч распавёў, якія краіны ў Еўропе «больш-менш падтрымліваюць» афіцыйныя беларускія ўлады.
«У першую чаргу, вядома, у галаву прыходзяць нашы адносіны з Венгрыяй, дзе відавочна склалася яснае разуменне інтарэсаў дзвюх краін. У нас захоўваюцца на Захадзе, калі так можна сказаць, вялікі Захад, нармальныя рабочыя адносіны з Сербіяй», — сказаў ён у эфіры СТБ.
«Таму ёсць перадумовы для паступовага выхаду ў перспектыве, канечне, з гэтага піке, з гэтага крызісу. Зноў жа, сітуацыя ў заходніх краінах не статычная. Змяняльнасць іх эліты досыць хуткая і хаатычная часам. Зусім не факт, што цяперашнія ўлады ў тых жа суседніх краінах захаваюць свае пазіцыі, у той жа Польшчы», — дадаў Амбразевіч.
Ён заўважыў таксама, што ўлады пакуль не ведаюць, каго накіруюць на саміт ААН у Нью-Ёрк.
Каментары