На сайце «Белюрзабеспячэнне» зноў размясцілі аб'яву аб продажы трохпакаёвай кватэры Сяргея Ціханоўскага на праспекце Незалежнасці 137/2 у Мінску. Гэта ўжо трэцяя спроба, а цана змяншаецца.
Упершыню кватэра Святланы і Сяргея Ціханоўскіх была выстаўленая на продаж у снежні 2022 года, але тады таргі былі скасаваныя праз пастанову судовага выканаўцы. Другі аўкцыён павінен быў адбыцца 6 сакавіка, але ахвотных купіць кватэру так і не знайшлося.
Цяпер робіцца новая спроба, і кошт кватэры гэтым разам знізілі: з 214,9 тысячы да 171,9 тысячы рублёў. Аўкцыён прызначаны на 26 ліпеня.
У абвестцы адзначаецца, што ў кватэры маюцца зарэгістраваныя асобы, у тым ліку непаўналетнія, адпаведна ёсць абмежаванні ў распараджэнні, але абяцаюць, што яны «будуць знятыя аддзелам прымусовага выканання па выніках продажу лота».
Сяргей Ціханоўскі цяпер адбывае 18-гадовы тэрмін у калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Святлане Ціханоўскай, якая знаходзіцца за мяжой, завочна вынеслі прысуд у 15 гадоў.
Ціханоўская атрымала ананімнае паведамленне пра смерць свайго мужа
Дачка Ціханоўскіх збірае грошы на танк, каб «вызваліць тату»
«Няма на яго артыкула — трэба прыдумаць і пасадзіць надоўга. Хай здохне там!» Як тры гады таму затрымалі Ціханоўскага і хто аддаваў загады
«Я не ведаю, ці ён жывы». Ціханоўская запісала зварот з нагоды трэцяй гадавіны затрымання яе мужа Сяргея
Каментары
Нават на НН некаторыя ноюць што "нічога не зменіцца", хахаха