Аўтар «СБ» і правакатар Юрый Церах (па мянушцы Людажор), які любіць рабіць укіды ў медыя, даў інтэрв'ю Азаронку сярод крыжоў у Курапатах.
Юрый Церах згадаў выпадак, пасля якога ён пакрыўдзіўся і азлобіўся на апазіцыю. У 2018-м ён прыехаў у рэстаран «Поедем поедим», які пабудавалі побач з Курапатамі. Кажа, што быў тады апалітычным чалавекам. Калі Церах пад'язджаў да рэстарана, маладафронтавец Дзяніс Урбановіч спрабаваў перакрыць яму дарогу.
«Мне гэта проста паламала мозг. Я ўсё жыццё жыў у краіне, дзе ўсё нармальна па законе, дзе ў мяне ёсць законныя правы, я іх магу рэалізаваць, калі штосьці спатрэбіцца. І вось нейкія людзі не хочуць, каб я праехаў туды, куды я маю права прыехаць», — расказвае ён.
«І вось тады яны мяне зачапілі гэтым усім», — дадае.
Разам з Азаронкам яны ходзяць сярод крыжоў у Курапатах і праслаўляюць НКВД.
«Кулакоў тады прыціскалі? Вядома, прыціскалі. Гэта банды былі самыя сапраўдныя. Раскулачвалі, маёнткі адбіралі? Так, адбіралі. Таму што нажылі ўсё несумленна, таму што новая ўлада была, — разважае Церах.
— Ворагі народу — гэта не пусты гук, не нейкая пужалка з гісторыі. Гэта рэальнасць. Яны былі тады, яны ёсць цяпер».
Церах згадвае таксама, як яму ў сакавіку 2021 года парэзалі шыны аўто. Шэсць фігурантаў з ініцыятывы «Буслы ляцяць» тады затрымалі і асудзілі за гэты і іншыя эпізоды. Мужчыны атрымалі ад 8 да 15 гадоў калоніі.
Чытайце таксама:
Як пасварыліся прапагандыст СБ, вядучая канала ГУБАЗіКа і сакратарка «Белай Русі»
Стоп-фэйк: аўтар «СБ» заявіў, што журналіст «Нашай Нівы» нібыта шантажаваў 18-гадовую дзяўчыну
Каментары