Гэтая начная звычка большасці з нас вельмі небяспечная. Праблемы са сном — найлепшае з магчымых наступстваў
Праблемы са сном, дэпрэсіўныя разлады, атлусценне і нават рызыка дыябету і раку. Усё з-за адной звычкі, пра якую мы рэдка задумваемся. Большасць з нас робяць гэта штоноч.
Празмернае ўздзеянне штучнага святла ноччу можа не толькі выклікаць праблемы са сном, але і павялічыць рызыку такіх захворванняў, як гіпертанія, атлусценне, дэпрэсія, дыябет і нават рак. Так сцвярджае ў сваіх даследаваннях дацэнтка факультэта архітэктуры Гданьскага тэхналагічнага ўніверсітэта Караліна Зялінска-Дамбкоўска, якая шмат гадоў вывучае, як начное штучнае асвятленне ўплывае на здароўе чалавека.
Светлавое забруджванне мае сур'ёзныя наступствы
Паняцце «светлавое забруджванне» ўвайшло ў навуку як сума ўсіх негатыўных наступстваў празмернага ўздзеяння святла ў начны час на навакольнае асяроддзе і чалавека.
Дэмантаж начнога асвятлення, напрыклад, архітэктурных славутасцяў, які зрабілі ў некаторых еўрапейскіх гарадах у выніку энергетычнага крызісу, навукоўцы ўспрымаюць як крок у правільным кірунку.
Аднак ахоўныя меры можна прыняць і ва ўласных чатырох сценах: напрыклад, замест яркага святла з высокім утрыманнем сіняга колеру выкарыстоўваць крыніцы цёплага бурштынавага святла.
«Праведзеныя дагэтуль даследаванні паказваюць, што празмернае ўздзеянне святла на чалавека ў начны час можа парушыць цыркадныя рытмы, у тым ліку фізіялагічныя, за кошт абмежавання сакрэцыі мелатаніну і парушэння сну», — цытуе Караліну Зялінску-Дамбкоўску Onet.pl. Мелатанін, як вядома, гармон, які палягчае працэс засынання.
Іншыя даследаванні паказваюць, што штучнае асвятленне можа таксама павялічыць рызыку з’яўлення ці абвастрэння такіх хранічных захворванняў, як дыябет і гіпертанія, бо многія з нашых цялесных функцый, у тым ліку выпрацоўка гармонаў, рэгулююцца і дыктуюцца зменай дня і ночы. Занадта шмат штучнага святла ў той час, калі павінна быць цёмна, парушае гэты натуральны рытм, а значыць, і працу эндакрыннай сістэмы.
Акрамя ўсяго, уздзеянне святла ў начны час нагружае вочы: нават у людзей, якія спяць, візуальныя стымулы ўсё адно могуць запускаць працэсы, што парушаюць ключавыя механізмы аднаўлення ў арганізме.
Патрэбныя крокі на ўзроўні дзяржавы
«Даследаванні эфектаў уздзеяння святла ў начны час малююць трывожную карціну», — кажа суаўтарка даследаванняў Караліны Дамбкоўскай, Ева Шэрнхамер з Вены. На яе думку, навукоўцам трэба сфармуляваць вартыя даверу рэкамендацыі па выкарыстанні вонкавага асвятлення ў начны час і пераканаць палітыкаў прыняць меры па зніжэнні светлавога забруджвання.
Таксама эксперты звяртаюць увагу на неабходнасць правесці дадатковыя экалагічныя даследаванні, на аснове якіх можна было б сфармуляваць парады для праекціроўшчыкаў і вытворцаў свяцільняў, каб штучнае асвятленне было больш здаровым і бяспечным.
Чытайце яшчэ:
Як нармальна засынаць і добра высыпацца: лайфхакі народныя і навуковыя
Дзесяць месцаў у ванным пакоі, якія вы, хутчэй за ўсё, прыбіраеце недастаткова добра
У колькі гадоў мы дасягаем максімуму фізічных здольнасцяў, а ў колькі — разумовых?
Каментары
"штучная праблема"...
что
хотя
может быть и капитан