Грамадства33

Другі дзень суда над Мажэйкам і Юргілевіч. Юлія заявіла, што яе трымаюць у «скоцкіх умовах»

З 10 ліпеня ў Гродзенскім абласным судзе ідзе працэс над журналістам Паўлам Мажэйкам і адвакаткай Юліяй Юргілевіч. Пасяджэнне праходзіць у адкрытым рэжыме.

Як піша «Свабода», следства сцвярджае, што Юлія Юргілевіч расказала ў тэлефоннай размове Паўлу пра сваё звальненне з адвакатуры і пра прысуд Алесю Пушкіну. Пракурор спрабуе даказаць, што якраз Павел размясціў гэтую інфармацыю на старонцы «Белсату». Спосаб, час і асобы перадачы інфармацыі пры гэтым не вызначаныя.

Павел і Юлія адмаўляюць віну.

Юргілевіч заявіла, што яе трымаюць у «скоцкіх умовах» і ёй не далі азнаёміцца са справай.

Да суда фігуранты адмовіліся даваць паказанні, у судзе Мажэйка адказвае на пытанні выбарачна. Бацька журналіста Іван Мажэйка адмовіўся сведчыць супраць свайго сына.

Наколькі ведае жонка Мажэйкі Ірына Чарняўка, Паўла і Юлію прыводзяць на працэс у кайданках, але здымаюць іх на час пасяджэння.

На другі дзень, як піша «Свабода», Павел і Юлія выглядалі больш змучанымі.

10 ліпеня ў Гродне пачалі судзіць адвакатку Юлію Юргілевіч і журналіста Паўла Мажэйку. Юлію прывялі ў суд у робе з надпісам «Карцар №2».

Іх вінавацяць паводле ч. 2 арт. 361-4 КК за «іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, учыненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове».

Справу разглядае рэкардсмен па палітычных прысудах суддзя Максім Філатаў, які даў Вітольду Ашурку пяць гадоў калоніі.

Каментары3

  • mikola
    12.07.2023
    Trymaicesja ! Iulja ! u *IH* praca taka-isih zrabic *skatami*....
  • giga
    12.07.2023
    Што значыць пракурор спрабуе даказаць? Як паказала практыка, доказы не патрабуюцца, доказам зьяўляецца "ну гэта ж відавочна". Пракурор проста агучвае сваю ролю ў спэктаклі.
  • даведка
    12.07.2023
    И что с того, что она кому-то что-то рассказала в прослушанном телефонном разговоре?! У неё умысла не было.

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня2

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс19

І «Масад», і Ватыкан сачылі за ПВК «Вагнер» і атачэннем Пуціна1

Трамп: «Госпад выратаваў маё жыццё не проста так!» «Гэта будзе залаты век для Амерыкі» ВІДЭА24

Расійскі алігарх па выніках выбараў у ЗША прагназуе падзенне цэн на нафту4

У цэнтры Мінска на продаж выставілі кватэру ў сталінцы, дзе квадратны метр каштуе больш за 3 тысячы даляраў2

У Расіі згарэў чарговы МАЗ

Школьнікі ў Расіі выбеглі на пляцоўку падчас матча дзеля грошай ад Mellstroy. Гамяльчук не заплаціў, а бацькоў аштрафавалі2

На Нямізе пасля рамонту адчыніўся Mak.by1

Сын сакратара Рады бяспекі Вальфовіча выконвае абавязкі камандзіра 120-й брыгады1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня2

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →