Свет66

Лаўроў прыраўняў факт з'яўлення самалётаў F-16 ва Украіны да пагрозы ў ядзернай сферы

Як адзначыў кіраўнік МЗС РФ, ЗША і іх саюзнікі па НАТА ствараюць рызыкі прамога ўзброенага сутыкнення з Расіяй, што пагражае «катастрафічнымі наступствамі».

Сяргей Лаўроў падчас наведвання саміту ASEAN у Інданезіі 13 ліпеня 2023 года. Adi Weda/Pool Photo via AP

Сам факт з'яўлення ва Украіне знішчальнікаў F-16, здольных несці ядзерную зброю, будзе разглядацца Расіяй як пагроза з боку Захаду ў ядзернай сферы. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, як піша ТАСС.

«Прыклад вельмі небяспечнага развіцця падзей — планы ЗША па перадачы кіеўскаму рэжыму знішчальнікаў F-16. Мы праінфармавалі ядзерныя дзяржавы ЗША, Вялікабрытанію і Францыю, што Расія не можа ігнараваць здольнасць гэтых самалётаў несці ядзерную зброю. Ніякія запэўніванні тут не дапамогуць. У ходзе баявых дзеянняў нашы вайскоўцы не будуць разбірацца, ці абсталяваны кожны канкрэтны самалёт названага тыпу пад дастаўку ядзерных узбраенняў альбо не. Сам факт з'яўлення такіх сістэм ва Узброеных сіл Украіны будзе разглядацца намі як пагроза з боку Захаду ў ядзернай сферы», — падкрэсліў Лаўроў.

Як адзначыў кіраўнік МЗС РФ, ЗША і іх саюзнікі па НАТА ствараюць рызыкі прамога ўзброенага сутыкнення з Расіяй, што пагражае «катастрафічнымі наступствамі». На Захадзе, са слоў Лаўрова, робяць дзеянні, якія зноў і зноў вымушаюць Расію паказваць на рызыкі стратэгічнага характару, якія спараджаюцца агрэсіўнай антырасійскай палітыкай. Расійскі міністр зноў пазначыў, што ўмовы ўжывання Расіяй ядзернай зброі апісаныя ў вайсковай дактрыне.

Раней памочнік прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван заявіў, што краіны Еўропы перададуць знішчальнікі F-16 Украіне пасля заканчэння навучання вайсковых лётчыкаў.

Каментары6

  • Лётчык
    13.07.2023
    Лаврофф, яны прадаюцца ў ваенторгу
  • Железный Дровосек
    13.07.2023
    Об чем речь,дяденька?Выплюнь кашу из рота,когда ляпнуть чего захочешь,а то неясны намеки твои и сумрачны мысли.
    Тебе верно заметили,в любом военторге можно купить и эф-16 и все такое,
    Обтекай.
  • Жвір
    13.07.2023
    Самі ў Беларусь яз перасоўваюць, і нібы гэта нікому не пагроза, а так, кшталту шапіто з цукровай ватай...

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»2

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»

Усе навіны →
Усе навіны

На Палессі сёння было мінус 8

У Бабруйску на 13-гадовай дзяўчынцы загарэлася адзенне, калі яна варыла пельмені

Сенсацыя ў Мастацкім музеі — пад «Дзяўчынай» рускага мастака Малявіна знайшлі іншую карціну6

84-гадовая жанчына падавілася чырвонай ікрой і памерла

Ва Украіне самымі небяспечнымі для ворага аператарамі дронаў сталі геймеры3

У Мазырскім раёне сусед шуфлікам забіў пажылую пару і забраў 500 рублёў1

Калі стануць вядомыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША?3

Рэзка вырасла колькасць аўтобусаў і легкавікоў на польскай мяжы

Праз 70 гадоў насельніцтва Кітая можа скараціцца ўдвая. Як палітыка аднаго дзіцяці траўмавала мільёны жанчын10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»2

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»

Галоўнае
Усе навіны →