Грамадства1010

Беларусам тэлефануюць з расійскіх нумароў з сацыялагічнымі апытаннямі. Чым цікавяцца?

Чытачы паведамілі «Нашай Ніве» пра хвалю сацыялагічных апытанняў з расійскіх нумароў. У беларусаў, якія ўнутры краіны, цікавяцца стаўленнем да ваенных дзеянняў ва Украіне і магчымага ўзброенага паўстання ў Беларусі.

Такія тэлефанаванні былі некалькі тыдняў таму.

«Назваліся нейкім расійскім сацыялагічным цэнтрам. Сказалі, што праводзяць даследаванне сярод беларусаў на прадмет іх стаўлення да актуальных палітычных падзей у рэгіёне. Сувязь была дрэнная, і на фоне было чуваць вельмі шмат тэлефонных размоў — мяркую, што на гэтую тэму», — дзеліцца жыхарка аднаго з абласных цэнтраў.

Беларуска вырашыла адказаць на пытанні, каб у ініцыятараў апытання было больш негатыўных водгукаў і «каб не думалі, што ў Беларусі ёсць падтрымка дзеянняў Расіі».

«Мяркую, на аснове гэтых даследаванняў яны будуць вызначаць сваю палітыку ў дачыненні да нашай краіны».

Жанчына запомніла і пазначыла пытанні, якія ёй задавалі. Спачатку стандартна запыталі пра ўзрост і рэгіён пражывання, а пасля пайшлі закрытыя пытанні з магчымымі адказамі «так» ці «не» або з прапанаванымі варыянтамі адказаў. Прыводзім іх:

  • Ці падтрымліваеце вы дзеянні Расіі ў гэтым канфлікце?
  • Хто вінаваты ў сітуацыі, якая склалася: Расія / Украіна / Польшча / НАТА?
  • Як вы мяркуеце, ці пагражае Літва тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь?
  • Ці пагражае Польшча тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі?
  • Ці пагражае Расія тэрытарыяльна цэласнасці Беларусі?
  • Ці давяраеце вы медыя Расіі?
  • Ці давяраеце вы медыя Украіны?
  • Ці давяраеце вы дзяржаўным медыя Беларусі?
  • Ці давяраеце вы незалежным медыя Беларусі?
  • У выпадку ўзброенага паўстання беларускага дэмакратычнага руху ці гатовыя вы далучыцца да яго?
  • Як вы лічыце, у выпадку раптоўнай смерці прэзідэнта Беларусі, што стане з краінай? (Палепшыцца ці пагоршыцца сітуацыя)
  • Ці прыйдуць у такім выпадку дэмакратычныя перамены?

У канцы ў беларускі спыталі, на якой мове яна размаўляе дома і да якой нацыянальнасці належыць.

Тое, што праводзіцца апытанне, пацвердзілі нам яшчэ некалькі жыхароў Беларусі. Частка пытанняў супадае з тымі, пра якія расказвалася вышэй. Але ж некаторыя гучаць іначай:

  • У складзе якога саюза вы б хацелі знаходзіцца? (У ЕС, з Расіяй, ні з кім, стаць суб'ектам РФ)
  • Ці патрэбная мытня Беларусі з РФ? (Так, не)
  • Як вы ставіцеся да працоўнай дзейнасці (працы) беларусаў у РФ? (Добра, дрэнна, хутчэй добра, хутчэй дрэнна і да т. п.).
  • У склад якога вайсковага саюза вы б хацелі ўваходзіць? (НАТА, АДКБ, іншыя варыянты). 

Што за расійская арганізацыя праводзіць апытанне, нашы чытачы адказаць не змаглі. Адны не памятаюць, а іншыя кажуць, што на тым баку проваду дакладна не назваліся.

«Сказалі, што тэлефануюць з Масквы і робяць сацыялагічнае апытанне беларусаў», — згадаў адзін з чытачоў.

Наколькі вядома «Нашай Ніве», беларускія незалежныя ініцыятывы, якія таксама рэгулярна праводзяць сацыялагічныя апытанні, да гэтага апытання дачынення не маюць. Магчыма, грамадскую думку вывучалі расійскія дзяржаўныя сацыялагічныя агенцтвы, напрыклад ВЦІОМ.

Каментары10

  • Апытанка
    13.07.2023
    У мяне зазваніў тэлефон...
    -- Што вам нада?
    -- Шакалада!
  • беларуска
    13.07.2023
    Будзьце асьцярожнымі, людзі.
  • ИИ
    13.07.2023
    Не впервые, лет 5 назад я отвечал на подобные вопросы, потом по номеру определил что звонили из росийской провинции,представились как какое то агенство, но страну не назвали.

Апублікаваныя дэкларацыі кандыдатаў у прэзідэнты. Колькі ў Лукашэнкі, а колькі ў астатніх?20

Апублікаваныя дэкларацыі кандыдатаў у прэзідэнты. Колькі ў Лукашэнкі, а колькі ў астатніх?

Усе навіны →
Усе навіны

«Цяпер страшна выйсці з дзецьмі з дому». У элітным ЖК пад Мінскам зграя бадзяжных сабак разарвала хатняга ката6

За «экстрэмізм» асудзілі хлопца, які некалі запускаў кампанію па віншаванні ветэранаў

У конкурсе на найлепшую паштовую марку трэці год запар перамагае работа, звязаная з сілавікамі2

Інстытут Мінэканомікі: Санкцыі прама закранаюць чвэрць эканомікі Беларусі1

Украінцы ўзялі ў палон беларуса з Касцюковічаў, які ваяваў за Расію13

Як рыхтавалася аперацыя па падрыве пэйджараў і рацый «Хезбалы»? Агенты «Масада» раскрылі падрабязнасці4

«Яндэкс Go» уводзіць падачу скаргаў на кошт таксі1

«Тры гадзіны адстаяла ў віртуальнай чарзе!» У продаж паступілі першыя квіткі на Viva Braslav — і ўжо скончыліся9

Пенсіянерка прадала кватэру і аддала ашуканцам 100 тысяч рублёў. Яна адмаўлялася верыць, што яе падманулі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апублікаваныя дэкларацыі кандыдатаў у прэзідэнты. Колькі ў Лукашэнкі, а колькі ў астатніх?20

Апублікаваныя дэкларацыі кандыдатаў у прэзідэнты. Колькі ў Лукашэнкі, а колькі ў астатніх?

Галоўнае
Усе навіны →