Эканоміка11

Закрываюць «ОптыКурс» Мікалая Вараб'я, ён пратрымаўся толькі год

Акцыянеры вырашылі закрыць крэдытна-фінансавую арганізацыю «ОптыКурс», якая ўзнікла трохі больш за год таму на месцы Абсалютбанка, што патрапіў пад амерыканскія санкцыі як актыў бізнэсоўца Мікалая Варабʼя — «энергетычнага кашалька» Лукашэнкі, піша «Белсат».

Мікалай Варабей. Фота: Tut.by

24 ліпеня адбыўся пазачарговы сход акцыянераў нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі (НКФА) «ОптыКурс», праведзены з ініцыятывы Рады назіральнікаў на падставе рашэння Нацбанка РБ. На сходзе прынятае рашэнне аб ліквідацыі НКФА і аб спыненні банкаўскай дзейнасці.

На сайце арганізацыі афіцыйная інфармацыя на момант падрыхтоўкі матэрыялу апублікаваная не была, аднак звесткі аб прынятым рашэнні ў кантакт-цэнтры ўстановы пацвердзілі выданню «Люстэрка».

Па пытаннях пагашэння крэдытаў і выканання іншых узаемных абавязкаў кліентам «ОптыКурс» раяць камунікаваць з новым уласнікам, але хто ён — пакуль невядома.

Правядзенню сходу акцыянераў папярэднічала заява ад 5 ліпеня 2023 года, у якой «ОптыКурс» паведаміла, што з гэтай даты пагашэнне раней выдадзеных крэдытаў можна зрабіць толькі праз АРІП, аддзяленні «Белпошты» або безнаяўным плацяжом праз іншыя банкі. Таксама абʼяўлялася аб прыпыненні працы разлікова-касавага цэнтра на праспекце Незалежнасці, 95 у Менску (былы галоўны офіс Абсалютбанка).

Гісторыя гэтай установы была непрацяглай, усяго толькі год. 5 ліпеня 2022 года Абсалютбанк абʼявіў пра змену назвы на «ОптыКурс» і пераўтварэнне з банка ў нябанкаўскую крэдытна-фінансавую арганізацыю з магчымасцю аказання некаторых банкаўскіх паслуг.

Але паводле публікацый на сайце арганізацыі заўважна, што цягам года пасля стварэння НКФА адбылося паступовае закрыццё ўсіх аддзяленняў арганізацыі, скараціўся да мінімуму і спіс аперацыяў, даступных для кліентаў.

Абсалютбанк мусіў ператварыцца ў «Оптыкурс» пасля таго, як у жніўні 2021 года ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да кампаній Мікалая Варабʼя, Аляксея Алексіна і Нябойшы Карыча — буйных бізнэсоўцаў, якія лічацца «кашалькамі Лукашэнкі». Санкцыі былі ўведзены за падтрымку рэжыму, які ўчыніў жорсткія рэпрэсіі супраць удзельнікаў пратэстаў 2020 года.

Каментары1

  • Владимир
    26.07.2023
    Статус банк выкупил оптикурс. Интересно санкции тоже входят в покупку?

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране 27-гадовая спявачка выступіла з непакрытай галавой на канцэрце, што забаронена правіламі краіны ВІДЭА

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы8

Напярэдадні святаў квіткі на аўтобус з Мінска ў Вільню адчувальна даражэюць6

У Казахстане судзяць беларуса за ДТЗ, у якім загінулі восем чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

Сі Цзіньпін, здаецца, адхіліў запрашэнне на інаўгурацыю Трампа

Кавалеўскі: Інтарэсы Беларусі ў мірных перамовах па Украіне нельга ігнараваць6

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі7

Мелказёраў расказаў, як аформіў медыцынскую страхоўку для сабакі і чаму гэта выгадна8

Беларуска і беларус здзівілі ўсіх на турніры па покеры на Багамах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →