Эканоміка

Хто завозіць у Беларусь шакалад Ritter Sport, які трапіў пад лукашэнкаўскія «контрсанкцыі»?

Кампанія-імпарцёр шакаладу Ritter Sport зарэгістраваная на брата дзелавой партнёркі Сяргея Цяцерына. З ім яна неаднаразова лётала на адпачынак у кампаніі Аляксандра Лукашэнкі, піша «Беларускі расследавальніцкі цэнтр».

Іх крыніца з фуд-індустрыі Беларусі сцвярджае, што рэальна кантрабандай шакаладу займаецца кампанія Цяцерына «БелГлобалГарант». У бізнэс-колах у курсе, што яна атрымала эксклюзіўнае права на імпарт забароненага прысмака, але чыноўнікам пра гэта невядома.

Фота: БРЦ

Як цяпер завозяць Ritter Sport

У беларускія крамы вярнуўся нямецкі шакалад Ritter Sport. У продажы яго не было амаль увесь мінулы год праз так званыя «контрсанкцыі» на прадукцыю ЕС. Іх сваім асабістым указам увёў Аляксандр Лукашэнка, а затым зацвердзіў Савет Міністраў. У снежні 2022-га Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю працягнула гэтую забарону яшчэ на паўгода. Але на паліцы шакалад вярнуўся, толькі падаражэў.

Гэта магло адбыцца дзякуючы нюансам «контрсанкцыйнага» заканадаўства. Імпартаваць у Беларусь забароненыя еўрапейскія прадукты ўсё яшчэ можна. Для гэтага трэба атрымаць спецыяльныя квоты ад МАРГ. Пад выглядам патэнцыйных імпарцёраў журналісты БРЦ патэлефанавалі ў міністэрства, каб даведацца, як атрымаць такі дазвол. Аднак там адказалі, што падобныя квоты пакуль не выдаюцца.

Выходзіць, шакалад Ritter Sport — гэта, паводле беларускіх законаў, кантрабанда. Хто ж імпартуе яго з Нямеччыны, парушаючы ўказ Лукашэнкі?

На кожнай упакоўцы — налепка «пастаўшчык «Лагістычная кампанія Усход».

Валодае гэтай кампаніяй нехта Аляксей Мацвееў.

Яго імя знайшлі ў спісах супрацоўнікаў кампаніі «БелГлобалСтарт» за 2020 год.

Фірмай з падобнай назвай — «БелГлобалТон» — валодае і кіруе яго сястра Таццяна Мацвеева.

Абедзве кампаніі заснаваў Сяргей Цяцерын, блізкі да Лукашэнкі бізнэсовец.

Менавіта Цяцерын калоў з Лукашэнкам дровы, абяцаючы сагрэць Еўропу, і падымаў з ім чарку гарэлкі за перамогу Арыны Сабаленкі на Australian Open. У 2021 годзе ён як «кашалёк» Лукашэнкі трапіў пад санкцыі ЕС.

Лукашэнка і Цяцерын п'юць за перамогу Арыны Сабаленкі на Australian Open. Кадр з відэа канала «Пул першага»

Парушае «лагістычная кампанія Усход» і антыманапольнае заканадаўства. Журналісты патэлефанавалі ў фірму «Альфа-Дыстрыбуцыя», якая раней імпартавала Ritter Sport у Беларусь. Там распавялі, што перасталі ўвозіць нямецкі шакалад, як толькі ўвайшла ў дзеянне забарона беларускіх уладаў.

Ад крыніцы, якая працуе на буйнога імпарцёра прадуктаў харчавання ў Беларусі, журналісты даведаліся, што гэтая фірма — шырма, за якой стаіць «БелГлобалГарант», яшчэ адна кампанія Цяцерына. Той жа інсайдар паведаміў, што менавіта «БелГлобалГарант» атрымала эксклюзіўнае права на імпарт нямецкага шакаладу.

Журналісты звязаліся з «БелГлобалГарантам», і супрацоўнікі кампаніі сапраўды аказаліся ў курсе гандлю Ritter Sport. 

Хто такая Таццяна Мацвеева?

У 2014 годзе Цяцерын і Лукашэнка амаль на два тыдні паляцелі на адпачынак у ААЭ. Кампанію ім склала Таццяна Матвеева — тая самая сястра ўладальніка «Лагістычнай кампаніі Усход», якая цяпер займаецца кантрабандай нямецкіх шакаладак у Беларусь.

У 2016 годзе Лукашэнка і Цяцерын адправіліся ў Доху, але асноўны час, падобна, зноў правялі ў Эміратах. Была на борце і Таццяна Мацвеева.

У 2014 годзе Мацвеева разам з Сяргеем Цяцерыным і Мікітам Шатром заснавала кампанію «БелГлобалТон». Фірма гандлявала мэбляй і прадметамі інтэр'еру.

Мацвеева займалася дызайнам як ІП. Менавіта ў яе «БелГлобалСтарт», іншая кампанія Цяцерына, замовіла распрацоўку фірмовага стылю кінабараў «Блокбастар».

Афармляла Мацвеева і бар «Свабоды, 4» у Мінску, які адкрыла дачка Сяргея Цяцерына і яе знаёмыя.

Яна ж займалася лазняй Цяцерына ў Александрыі, мяркуючы па электронным лісце, які журналісты знайшлі на Aleph.

БРЦ таксама знайшоў дакументы, паводле якіх Мацвеева планавала рэдызайн і перашыўку гардзін для кампаніі «Белнафтагаз» Аляксея Алексіна. А пасля павінна была паставіць ёй шторы амаль за $35 тысяч.

Пад кіраўніцтвам Мацвеевай кампанія «БелГлобалТон» адкрыла ўласную краму ў гандлёвым цэнтры «Трум» і заключыла дагаворы на пастаўку мэблі з Кітая на дзясяткі тысяч даляраў. Напрыклад, заказ у кітайскага брэнда Rich Collection абышоўся фірме ў $17 тысяч.

Аднак у апошнія гады «БелГлобалТон», мяркуючы па фінансавых справаздачах, вядзе даволі сціплую камерцыйную дзейнасць.

Расследаванне цалкам чытайце па спасылцы.

Каментары

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць дзеда Колі Лукашэнкі — былога вязня ГУЛАГа, асуджанага за дапамогу «бандэраўцам»15

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага8

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →