У Свярдлоўскай вобласці Расіі «ўдзельнікі СВА» ледзь не ўтапілі дзяўчыну ў фантане з-за блакітнага колеру валасоў
1 жніўня ў парку Каменска-Уральскага, што ў расійскай Свярдлоўскай вобласці, двое мужчын напалі на 18-гадовую дзяўчыну і спрабавалі патапіць яе ў фантане.
Маці пацярпелай расказала журналістам, што нападнікі крычалі, што яны вярнуліся з «СВА» (уварванне ва Украіну ў Расіі афіцыйна называецца спецыяльнай ваеннай аперацыяй) і ім не спадабаўся блакітны колер валасоў дзяўчыны, а таксама тое, што «яна падобная да яўрэйкі». Адзін з мужчын зацягнуў дзяўчыну ў фантан і спрабаваў утапіць.
«Другі стукнуў па твары, пры гэтым пагражаў забойствам, калі яны яшчэ раз яе пабачаць», — распавяла маці пацярпелай.
Дзяўчына звярнулася з заявай у паліцыю, праводзіцца праверка.
Каментары
========÷
Маскавіцкі нацызм