Кіраўнік «ДНР» Пушылін прапанаваў Беларусі паўдзельнічаць у забудове акупаванага Азоўскага ўзбярэжжа
«Чаму б для сяброўскай Рэспублікі Беларусь, якая таксама падвяргаецца агрэсіі з боку знешняга свету, таксама не зрабіць даступным Азоўскае мора?» — задаўся пытаннем Дзяніс Пушылін.
Улады «Данецкай народнай рэспублікі» разлічваюць на ўдзел Беларусі ў забудове Азоўскага ўзбярэжжа. Пра гэта ТАСС паведаміў в. а. кіраўніка рэгіёна Дзяніс Пушылін.
«У нас жа ёсць Саюзная дзяржава [Расіі і Беларусі]. Чаму б для сяброўскай Рэспублікі Беларусь, якая таксама падвяргаецца агрэсіі з боку знешняга свету, таксама не зрабіць даступным Азоўскае мора? Чаму б Рэспубліцы Беларусь таксама не выдзеліць участкі зямлі, дзе могуць быць пабудаваны пансіянаты, дамы адпачынку, санаторыі? Такая ідэя, вядома, ёсць», — сказаў Пушылін.
Ён удакладніў, што ў выпадку ўхвалення ініцыятывы Пуціным улады рэгіёна яе таксама падтрымаюць у поўнай меры.
Пушылін таксама паведаміў, што шэф-рэгіёнам, якія будуць аднаўляць Данбас, могуць прапанаваць землі Азоўскага ўзбярэжжа для стварэння курортных зон.
Каментары